Максім Фёдаравіч Болбас

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Максім Фёдаравіч Болбас
Дата нараджэння 1 ліпеня 1918(1918-07-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 1 красавіка 1997(1997-04-01) (78 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст
Навуковая сфера эканоміка, гісторыя
Месца працы Беларуская сельскагаспадарчая акадэмія, Інстытут эканомікі АН БССР, Брэсцкі інжынерна-будаўнічы інстытут
Навуковая ступень доктар эканамічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Узнагароды і прэміі
Ордэн Айчыннай вайны I ступені

Максім Фёдаравіч Бо́лбас[1] (1 ліпеня 1918 — 1 красавіка 1997) — вучоны, эканаміст і гісторык, доктар эканамічных навук (1984), прафесар (1985).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў вёсцы Слабодка (зараз у Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). З 1934 года З 1934 г. на педагагічнай рабоце ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці БССР і Камчацкай вобласці РСФСР. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны — член Брожскага падполля, партызан атрада імя С. М. Кірава ў Мінскай вобласці. З 1944 года дырэктар школы ў Баранавіцкай вобласці, выкладчык у Бабруйскім педагагічным вучылішчы, Беларускай сельскагаспадарчай акадэміі, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута эканомікі Акадэміі навук БССР. У 1962 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Формы и стадии развития промышленности в дореформенной Белоруссии»[2]. З 1968 г. М. Ф. Болбас у Брэсцкім інжынерна-будаўнічым інстытуце, у 1979—1984 гг. загадчык кафедрай палітычнай эканоміі. У 1984 годзе абараніў доктарскую дысертацыю на тэму «Развитие промышленности в Белоруссии (1795—1900 гг.)»[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся даследаваннямі эканамічнай гісторыі Беларусі, развіцця прамысловасці ў перыяд да Кастрычніцкай рэвалюцыі.

Сярод апублікаванага:

  • Развитие промышленности в Белоруссии (1795—1861 гг.). — Мн.: Наука и техника, 1966.
  • Промышленность Белоруссии, 1860—1900 гг. — Мн.: Издательство БГУ, 1978.
  • Прамысловасць дарэвалюцыйнай Беларусі / аўтар-складальнік М. Ф. Болбас. — Мінск: Беларуская савецкая энцыклапедыя, 1988.
  • Помнікі навукі і тэхнікі Беларусі. — Мінск : Полымя, 1990. (разам з А. Л. Кіштымавым).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароджаны ордэнам Айчыннай вайны I ступені ў 1985 годзе[2].

Зноскі

  1. Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 120. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  2. 2,0 2,1 2,2 Болбас, Максим Фёдорович // PeopleLife.RU(руск.) 

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларусь: Энцыкл. даведнік / Беларуская энцыклапедыя; Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 120. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]