Бенджамін Аптарп Гулд
| Бенджамін Аптарп Гулд | |
|---|---|
| англ.: Benjamin Apthorp Gould | |
| | |
| Дата нараджэння | 27 верасня 1824[1][2][…] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 26 лістапада 1896[2][3][…] (72 гады) |
| Месца смерці |
|
| Месца пахавання | |
| Грамадзянства | |
| Бацька | Benjamin Apthorp Gould[d] |
| Маці | Lucretia Dana Gould[d][6] |
| Жонка | Mary Apthorp Quincy Gould[d] |
| Дзеці | Alice Bache Gould[d] і Benjamin Apthorp Gould (1870–1937)[d] |
| Род дзейнасці | астраном, пісьменнік |
| Навуковая сфера | Астраномія |
| Месца працы | |
| Альма-матар | |
| Вядомы як | заснавальнік Амерыканскага астранамічнага часопіса, даследчык Пояса Гулда |
| Член у | |
| Узнагароды |
Залаты медаль Каралеўскага астранамічнага грамадства Медаль Джэймса Крэйга Ўотсана |
| Подпіс |
|
Бенджамін Аптарп Гулд (англ.: Benjamin Apthorp Gould; 27 верасня 1824, Бостан, Масачусетс, ЗША — 26 лістапада 1896, Кембрыдж, Масачусетс) — амерыканскі астраном.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1844 скончыў Гарвардскі ўніверсітэт. У 1852 заснаваў Аддзел даўгот пры Берагавой службе ЗША і кіраваў ім да 1867, у 1855—1859 гг — таксама дырэктар абсерваторыі Дадлі, у 1870—1885 гг — дырэктар створанай ім Нацыянальнай абсерваторыі ў Кордаве (Аргенціна).
Заснаваў Амерыканскі астранамічны часопіс (The Astronomical Journal; AJ) — адно з вядучых астранамічных перыядычных выданняў, што выдаецца дагэтуль ад імя Амерыканскага астранамічнага таварыства. У 1849—1861 і 1885—1896 гг. — рэдактар выдання.
Першым прапанаваў выкарыстоўваць тэлеграф для геадэзічных прац і ў 1860 гэтым метадам вызначыў рознасць даўгот паміж Еўропай і Амерыкай. У 1866 кіруе вызначэннем розніцы даўгот паміж Еўропай і Амерыкай.
У 1879 апублікаваў атлас і каталог 10 649 паўднёвых зорак да 7-й зорнай велічыні, т.зв. «Аргенцінскую ўранаметрыю»[8].
Звярнуў увагу і вывучыў (1879) кольца з яркіх зорак нахіленае на 18° у адносінах да галактычнага экватара (гэта кольца пазней было названа «поясам Гулда»), яно апынулася часткай мясцовай сістэмы Галактыкі (пояс выявіў Джон Гершэль у 1847).
У 1884 апублікаваў зонны каталог на 73160 зорак. У 1886 выдаў Аргенцінскі агульны каталог на 32448 зорак.
Член Нацыянальнай АН ЗША, замежны член-карэспандэнт Пецярбургскай АН (1875), член Лонданскага каралеўскага таварыства (1891), Парыжскай АН, Бюро даўгот у Парыжы, АН Аргенціны.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У 1935 г. Міжнародны астранамічны саюз прысвоіў імя Гулда кратару на бачнаму боку Месяца.
Зноскі
- ↑ а б Winslow E. Sketch of Professor B. A. Gould // Popular Science — New York: Bonnier Corporation, 1882. — Vol. 20. — ISSN 0161-7370; 0032-4647
- ↑ а б Benjamin Apthorp Gould // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Benjamin Apthorp Gould // Brockhaus Enzyklopädie — F.A. Brockhaus, 1796.
- ↑ а б Гулд Бенджамин Апторп // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Find a Grave — 1996.
- ↑ Geni.com — 2006.
- ↑ https://books.google.de/books?id=Yp4WAQAAIAAJ&pg=PR27&dq=gould#v=onepage&q=gould&f=false Праверана 18 чэрвеня 2017.
- ↑ URANOMETRIA ARGENTINA Архівавана 28 верасня 2015. (англ.)
- Нарадзіліся 27 верасня
- Нарадзіліся ў 1824 годзе
- Нарадзіліся ў Бостане
- Памерлі 26 лістапада
- Памерлі ў 1896 годзе
- Памерлі ў Кембрыджы (Масачусетс)
- Пахаваныя на могілках Маўнт-Оберн
- Выпускнікі Гарварда
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены РАН
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Гётынгенскай акадэміі навук
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Астраномы ЗША
- Узнагароджаныя залатым медалём Каралеўскага астранамічнага таварыства