Перайсці да зместу

Бензойная кіслата

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бензойная кіслата
Выява хімічнай структуры
Агульныя
Хім. формула C₇H₆O₂
Тэрмічныя ўласцівасці
Класіфікацыя
Рэг. нумар CAS 65-85-0
PubChem 243; 20144841
Рэг. нумар EINECS 200-618-2
SMILES
RTECS DG0875000
ChemSpider 238

Бензойная кіслата, бензолкарбонавая кіслата (C6H5СООН) — найпрасцейшая араматычная кіслата. Малекулярная маса 122,05. Бясколерныя крышталі, tпл 122,4 °C, шчыльнасць 1,36×10³ кг/м³. Дрэнна раствараецца ў вадзе, добра ў спірце, эфіры, бензоле.

Складаныя эфіры і солі бензойнай кіслаты (бензааты) ёсць у эфірных алеях (напрыклад, гваздзіковы алей), прыродных бальзамах (талуанскі, перуанскі  (руск.)) і бензойнай смале. Атрымліваюць акісленнем талуолу.

Выкарыстоўваецца ў вытворчасці фарбавальнікаў, лекавых сродкаў, духмяных рэчываў, у медыцыне як процімікробны і фунгіцыдны сродак; кансервант харчовых прадуктаў.

Зноскі