Талуанскі бальзам
Талуа́нскі бальзам — густая араматычная вадкасць, вылучаецца з надсечак кары вечназялёнага дрэва міраксілон. Гэтыя дрэвы растуць у Цэнтральнай Амерыцы — Калумбія, Перу, Венесуэла, а таксама ў Паўднёвай Амерыцы — Аргенціна, Бразілія, Парагвай, Балівія.
Склад[правіць | правіць зыходнік]
Утрымоўвае бензойную і карычную кіслоты ў свабодным стане (12-15 %) і ў выглядзе эфіраў (да 86 %), а таксама нязначныя колькасці эфірных алеяў і ваніліну.
Уласцівасці[правіць | правіць зыходнік]
Вязкая маса бурага колеру са смалістым пахам. На паветры цвярдзее, утварае чырвона-бурую масу.
- Шчыльнасць 1,2 г/см³,
- Тэмпература плаўлення 60—65 °C;
- Раствараецца ў спірце, воцатнай кіслаце, ацэтоне, хлараформе.
- Не раствараецца ў вадзе.
Выкарыстоўваецца ў парфумерыі.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]