Бернард Берансан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бернард Берансан
англ.: Bernard Berenson
Bernard Berenson.jpg
Дата нараджэння 26 чэрвеня 1865(1865-06-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 кастрычніка 1959(1959-10-06)[5][6][…] (94 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Albert Valvrojenski[d][8][4]
Маці Judith Mickleshanki[d][8][4]
Жонка Мэры Берансан[d]
Род дзейнасці мастацтвазнавец, гісторык, пісьменнік, мастацкі крытык, connoisseur, калекцыянер мастацтва
Навуковая сфера жывапіс Адраджэння[d][4] і мастацтвазнаўства[4]
Альма-матар
Вядомыя вучні Isabella Stewart Gardner[d]
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Бернард Берансан на Вікісховішчы

Бернард Берансан (англ.: Bernard Berenson; 26 чэрвеня 1865, Вільня, Расійская імперыя — 6 кастрычніка 1959, Фларэнцыя) — эксперт, гісторык і мастацтвазнавец ЗША яўрэйска-літоўскага паходжання. Спецыялізаваўся на майстрах італьянскага Адраджэння.

Двор вілы Таці(англ.) бел. ў Ф'езоле

Нарадзіўся ў Расійскай імперыі. Паходзіць з яўрэйскай сям'і. У сувязі з пагрозай яўрэйскіх пагромаў і смерці сям'я эмігравала ў ЗША, куды вывезла 10-гадовага Бернарда. Атрымаў вышэйшую адукацыю ў Гарвардскім універсітэце ЗША.

Сярод яго бліскучых атрыбуцый — пацверджанне арыгінальнасці карціны Леанарда да Вінчы «Мадонна Бенуа» (Мадонна з кветкай), якая належала тады Імператарскаму Эрмітажу.

Берансан — адзін з фігурантаў шумнага судовага працэсу з прыводам атрыбуцыі аднаго з варыянтаў «Дамы з фераньеркаю» таго ж Леанарда ў 1923 годзе. У 1930 г. надрукаваў сваю працу «Італьянскія мастакі эпохі Адраджэння». Скандал быў і па нагоды атрыбуцыі карціны «Пакланенне пастухоў», якую Беренсон адносіў да ранішніх твораў Тыцыяна.

За свае атрыбуцыі (экспертныя ацэнкі) браў 5 працэнтаў камісійных. Сярод яго кліентаў — мільянеры ЗША і Ізабэла Сцюарт Гарднер(руск.) бел.. Стаў вельмі заможным чалавекам, набыў вілу Таці ў Ф'езоле каля Фларэнцыі. Жыў у Італіі пастаянна нават у гады 2-й сусветнай вайны, чым дапякаў фашыстам. Па завяшчанні Б. Берансана віла з усімі мастацкімі каштоўнасцямі перайшла да маёмасці Гарвардскага ўніверсітэта.

Берансану ставяць у віну за недакладнасць некаторых атрыбуцый. Але трэба ацэньваць спецыяліста комплексна — за яго поспехі і няўдачы. Поспехаў было больш, што даказвае вельмі высокі ўзровень збору Музея Ізабэлы Сцюарт Гарднер(руск.) бел. у горадзе Бостан.

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 28 лютага 2020.
  2. Bernard Berenson // Grove Art Online, Grove Dictionary of Art Online / J. TurnerOUP, 1998.
  3. Bernhard Berenson // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  4. 4,00 4,01 4,02 4,03 4,04 4,05 4,06 4,07 4,08 4,09 4,10 http://itatti.harvard.edu/bernard-berenson Праверана 19 кастрычніка 2020.
  5. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  6. Bernard Berenson // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  7. Bernard Berenson // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
  8. 8,0 8,1 Kindred Britain
  9. 9,0 9,1 (unspecified title) Праверана 8 ліпеня 2019.