Азія (рымская правінцыя)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Азія на карце Рымскай імперыі

Азія (грэч.: Ασία, лац.: Asia) — рымская правінцыя ў Малой Азіі. Была ўтворана на тэрыторыі былога Пергамскага царства ў 133 годзе да н.э. (Пергам быў далучаны да Рыма па завяшчанні цара Атала III), у 1 ст. да н.э. — 1 ст. н.э. тэрыторыя яе была пашырана. Правінцыяй стала ў 126 да н.э. З 27 да н.э. — сенацкая правінцыя, якая кіруецца праконсулам. З часоў Дыяклетыяна297 г. н.э.) была падзелена на 7 асобных правінцый.

Антыёх III Вялікі спрабаваў падпарадкаваць Малую Азію, але быў у 190 да н.э. разбіты рымлянамі ў бітве пры Магнезіі. Пасля заключэння Апамейскага міру ў 188 годзе да н.э. уся спрэчная тэрыторыя адышла пад кантроль саюзнага Рыму цара Пергама.

У 133 да н.э. сканаў пергамскі цар Атал III, які не меў спадчыннікаў і адпісаў сваё царства Рыму. Пасля некаторых ваганняў была створана правінцыя Праконсульская Азія (лац.: Asia Proconsularis), якая аб'яднала тэрыторыі Мізіі, Лідыі, Карыі і Фрыгіі. Вялікія гарады Азіі Эфес і Пергам апынуліся сярод найбуйнейшых полісаў рэспублікі.

Пасля 326, калі імператар Канстанцін I перанёс сталіцу ў Візантый, правінцыя Азія з ускраіны імперыі «перамясцілася» ў яе цэнтр. Такім чынам, Азія была цэнтрам эліністычнай культуры на ўсходзе на працягу наступных стагоддзяў аж да падзення Візантыйскай імперыі ў XV ст.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Heinrich-Wilhelm Drexhage: Wirtschaftspolitik und Wirtschaft in der römischen Provinz Asia in der Zeit von Augustus bis zum Regierungsantritt Diokletians. Bonn 2007, ISBN 978-3-7749-3516-7.
  • Stephen Mitchell: The administration of Roman Asia from 133 BC to AD 250. In: Werner Eck (Hrsg.): Lokale Autonomie und römische Ordnungsmacht in den kaiserzeitlichen Provinzen vom 1. bis 3. Jahrhundert. Oldenbourg, München 1999, S. 17-46, ISBN 3-486-56385-8.