Перайсці да зместу

Бецалель Наркіс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бецалель Наркіс
Дата нараджэння 1926 ці 14 снежня 1926(1926-12-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 чэрвеня 2008(2008-06-30)[2]
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Mordecai Narkiss[d]
Род дзейнасці мастацтвазнавец
Навуковая сфера гісторыя і мастацтвазнаўства
Альма-матар
Партыя
Узнагароды
Прэмія Ізраіля

Бецалель Наркіс (іўр.: בצלאל נרקיס; 1926—2008) — выбітны ізраільскі гісторык мастацтва. Ён быў удастоены Прэміі Ізраіля  (руск.) за заслугі ў галіне яўрэйскага мастацтва ў 1999 годзе[3].

Бецалель Наркіс нарадзіўся ў Іерусаліме. Ён быў сынам Мардэхая Бецалеля  (ням.), дырэктара Нацыянальнага музея «Бецалель»  (іўрыт) у Іерусаліме. Ён вучыўся ў Яўрэйскім універсітэце ў Іерусаліме[4].

Акадэмічная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

Наркіс быў экспертам у галіне ілюмінаваных сярэднявечных лацінскіх і яўрэйскіх рукапісаў і ўзаемасувязі паміж хрысціянскім і яўрэйскім візуальным мастацтвам. Пасля распаду камунізму ў Еўропе ў 1989 годзе ён прыступіў да праекта дакументавання тамтэйшых сінагог[3].

Наркіс быў прафесарам гісторыі мастацтва Нікаля Ландау у Яўрэйскім універсітэце, дзе выкладаў з 1964 года. У 1979 годзе ён стварыў Цэнтр яўрэйскага мастацтва  (англ.) для дакументавання яўрэйскага мастацтва і архітэктуры, якія знаходзіцца пад пагрозай[5].

Наркіс быў запрошаным прафесарам Інстытута выяўленчых мастацтваў  (англ.) пры Нью-Ёркскім універсітэце, Браўнаўскага ўніверсітэта і Прынстанскага ўніверсітэта. У дадатак да выкладчыцкіх пасад ён быў мастацкім рэдактарам «Masada Press» (1963—1975) і «Encyclopaedia Judaica  (англ.)». Быў галоўным рэдактарам часопіса «Яўрэйскае мастацтва» ў 1974—1986 гадах[5].

Зноскі

  1. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 25 ліпеня 2024.
  2. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 15 сакавіка 2020.
  3. а б Bezalel Narkiss: Jewish art historian(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 мая 2010. Праверана 18 студзеня 2021.
  4. Narkiss, Bezalel. Праверана Mar 25, 2020.
  5. а б Bezalel Narkiss (1926–2008), Biblical Archaeology Review(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2011. Праверана 18 студзеня 2021.