Бжэг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Горад
Бжэг
польск.: Brzeg
Сцяг Герб
Сцяг Герб
Brzeg - rynek2.jpg
Рынак
Краіна
Ваяводства
Павет
Каардынаты
Бургамістр
Войцех Хучыньскі
Горад з
Плошча
14,61 км²
Вышыня цэнтра
134 ± 1 м і 150 ± 1 м
Насельніцтва
37 261[1] чалавек (2013)
Шчыльнасць
2 550 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+48 (+48) 77
Паштовыя індэксы
49-300 — 49-306
Аўтамабільны код
OB
Афіцыйны сайт
brzeg.pl (польск.) 
Бжэг на карце Польшчы
Бжэг (Польшча)
Бжэг

Бжэг (польск.: Brzeg [bʐɛk] — «бераг», ням.: Brieg) — горад у Польшчы, адміністрацыйны цэнтр Бжэгскага павета Апольскага ваяводства, у якім утварае гарадскую гміну. Займае плошчу 14,61 км². Насельніцтва — 36 897 чалавек (на 2014 год)[2]. Размешчаны на беразе ракі Одра.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Горад быў заснаваны ў першай палове XIII стагоддзя ў выніку нямецкай каланізацыі ўсходніх земляў на месцы рыбацкага паселішча, якое існавала тут яшчэ да 1200 года. Пры заснаванні горада, спланаванага з выразна, пад прамым вуглом перасякальнымі вуліцамі з гандлёвай плошчай у цэнтры — звычайнай планіроўкай нямецкіх каланізацыйных паселішчаў на ўсходзе Еўропы, Бжэг быў акружаны магутнай крапасной сцяной, якая была абноўлена ў 1300 годзе, а затым — яшчэ двойчы, падчас Трыццацігадовай вайны і пры далучэнні горада да Прусіі ў 1742 годзе, калі былі збудаваны новыя бастыёны.

У 1311—1675 гадах Бжэг (які раней насіў назву Брыг, ням. Brieg) быў рэзідэнцыяй кіраўнікоў Бжэгскага герцагства, прадстаўнікоў адной з ліній сілезскіх Пястаў.

Гарады-партнёры[правіць | правіць зыходнік]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Główny Urząd Statystyczny, dane za rok 2013
  2. Główny Urząd Statystyczny. Baza Demografia. Ludność. Stan, ruch naturalny i wędrówki ludności w I kwartale 2014 r., stan na 31.03.2014. [1]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]