Бледнае (возера, Пастаўскі раён)
Бледнае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 0,56 км |
Шырыня | 0,5 км |
Плошча | 0,22 км² |
Найбольшая глыбіня | 11 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 36,6 км² |
Упадаюць | ручай |
Выцякаюць | пратока |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Бле́днае, Бля́да — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Галбіца (Заражанка), за 25 км на ўсход ад горада Паставы, каля вёскі Дунілавічы.
Плошча паверхні возера 0,22 км². Даўжыня 0,56 км, найбольшая шырыня 0,5 км. Найбольшая глыбіня 11 м. Плошча вадазбору 36,6 км². Катлавіна возера круглаватай формы. Схілы катлавіны спадзістыя, усходні бераг пясчаны, астатнія забалочаныя. Берагавая лінія слабазвілістая. У Бледнае ўпадае ручай з возера Свідна, выцякае пратока ў раку Заражанка. Возера моцна зарастае.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 311. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 26. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)
- Республика Беларусь. Витебская область. Поставский район: карта. — Мн.: Белкартография, 20011. — 3 000 экз. (руск.)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Бледнае Архівавана 26 мая 2013.