Бліц
Бліц | |||
---|---|---|---|
Асноўны канфлікт: Другая сусветная вайна | |||
![]() Сабор Святога Паўла пасля бамбардзіровак | |||
Дата | 7 верасня 1940 – 16 мая 1941 | ||
Месца | Вялікабрытанія | ||
Вынік | Стратэгічнае паражэнне Германіі | ||
Праціўнікі | |||
|
|||
Камандуючыя | |||
|
|||
Страты | |||
|
|||
![]() |
Бліц (англ.: Blitz, скарачэнне ад ням.: Blitzkrieg – маланкавая вайна) — кампанія стратэгічных бамбардзіровак германскай авіяцыяй брытанскай прамысловасці ў 1940 – 1941 з мэтай вывядзення Вялікабрытаніі з Другой сусветнай вайны. Большая частка налётаў была скіравана на Лондан (71 рэйд), але таксама атакаваліся іншыя буйныя індустрыяльныя цэнтры і парты: Бірмінгем, Ліверпул і Плімут (8 рэйдаў), Брысталь (6), Глазга (5), Саўтгемптан (4), Портсмут (3) і некалі асобных бамбардзіровак яшчэ васьмі гарадоў.
Лонданскі бліц доўжыўся 57 начэй, знішчыўшы больш за мільён будынкаў. Аднак мэты па дэмаралізацыі брытанскага ўрада і падрыву эканомікі не былі дасягнуты: наадварот, ваенная прамысловасць пашырыла выпуск прадукцыі, а страты цывільнага насельніцтва, у параўнанні з іншымі бітвамі Другой сусветнай вайны, былі мінімальныя. Параза Германіі ў Бліцы, як і ў папярэдняй Бітве за Брытанію, прывяла да адмены плану высадкі Вермахта ў Вялікабрытаніі і пачатку агрэсіі супраць Савецкага Саюза.
Прычынамі правалу кампаніі лічацца адсутнасць у Вярхоўнага камандавання Люфтвафэ (ОКЛ) адзінага плана стратэгічных бамбардзіровак (атакі мелі хаатычны характар замест канцэнтрацыі на адной галіне прамысловасці), недахоп сродкаў вядзення доўгай авіявайны, дрэнныя разведдадзеныя па знаходжанни варожых вытворчасцей.
Сходныя кампаніі[правіць | правіць зыходнік]
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Juliet Gardiner: The Blitz: The British Under Attack. Harper Press, London 2010, ISBN 978-0-00-724077-7.
- Carol Harris: Blitz Diary: Life Under Fire in World War II. The History Press, London 2010, ISBN 978-0-7524-5172-5.
- Tom Harrisson: Living through the Blitz. Faber Finds, 2010, ISBN 978-0-571-27103-0
- Dietmar Süß: Tod aus der Luft : Kriegsgesellschaft und Luftkrieg in Deutschland und England. Siedler, München 2011