Альберт Кесельрынг

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Альберт Кесельрынг
Albert Kesselring
Bundesarchiv Bild 183-R93434, Albert Kesselring.jpg
генерал авіяцыі Альберт Кесельрынг (1940)
Мянушка

Дзядзька Альберт
Усмешлівы Альберт

Дата нараджэння

30 лістапада 1885(1885-11-30)

Месца нараджэння

Марктстэфт, Баварыя

Дата смерці

16 ліпеня 1960(1960-07-16) (74 гады)

Месца смерці

Бад-Наўгайм, Гесэн

Прыналежнасць

Flag of the German Empire.svg Германская імперыя
Flag of Germany (3-2 aspect ratio).svg Веймарская рэспубліка
Flag of the German Reich (1935–1945).svg Трэці рэйх
Flag of Germany.svg ФРГ

Род войскаў

Трэці рэйх Люфтвафэ

Гады службы

19041945

Званне

генерал-фельдмаршал

Камандаваў

1-ы паветраны флот
2-гі паветраны флот
Група армій «C»
Галоўнакамандаванне на Поўдні
Галоўнакамандаванне на Захадзе

Бітвы/войны

Першая сусветная вайна:
Заходні фронт
Усходні фронт
Другая сусветная вайна:
Польская кампанія (1939)
Французская кампанія (1940)
Бітва за Брытанію (1940)
Аперацыя «Барбароса» (1941)
Аперацыя «Тайфун» (1941)
Бітва за Мальту (1941—1942)
Паўночнаафрыканская кампанія (1941—1943)
Італьянская кампанія (1943—1945)
Цэнтральна-Еўрапейская кампанія (1945)

Узнагароды і прэміі
Рыцарскі крыж Жалезнага крыжа з Дубовым лісцем, Мячамі і Дыяментамі
Жалезны крыж 1-га класа
Жалезны крыж 2-га класа
Баварскі ордэн «За ваенныя заслугі»
Ордэн Альбрэхта
Медаль «У памяць 1 кастрычніка 1938»
Кавалер Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
Commons-logo.svg Альберт Кесельрынг на Вікісховішчы

А́льберт Ке́сельрынг (ням.: Albert Kesselring; 30 лістапада 1885, Марктстэфт — 16 ліпеня 1960, Бад-Наўгайм) — генерал-фельдмаршал люфтвафэ. Кесельрынг, які ўдзельнічаў у абедзвюх сусветных войнах, стаў адным з самых паспяховых камандзіраў Трэцяга рэйха, ён з'яўляецца адным з 27 узнагароджаных Рыцарскім крыжом з Дубовым Лісцем, Мячамі і Дыяментамі. Атрымаў мянушкі «Усмешлівы Альберт» (англ.: Smiling Albert) ад Саюзнікаў[1] і «Дзядзька Альберт» (ням.: Onkel Albert) ад сваіх салдатаў, бо быў адным з самых папулярных нямецкіх генералаў Другой сусветнай вайны[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Альберт Кесельрынг нарадзіўся ў Марктстэфце, Баварыя, 30 лістапада 1885 года ў Карла Адольфа Кесельрынга, школьнага настаўніка і члена гарадскога савета, і Разіны Кесельрынг, яго кузіны[2]. Дзяцінства Альберт правёў у Марктстэфце, дзе яго сваякі валодалі броварам з 1688 года[2].

Скончыўшы ў 1904 годзе класічную сярэднюю школу ў Байрэйце, Кесельрынг пачаў ваенную кар'еру фанен-юнкерам, яго родам войскаў стала артылерыя. У 1912 годзе ён скончыў вучобу на назіральніка рэкагнасцыровачнага аэрастата. Кесельрынг служыў як на Заходнім, так і на Усходнім франтах Першай сусветнай вайны, пасля чаго быў пераведзены для працы ў генеральным штабе. Паваеннае скарачэнне арміі не закранула Кесельрынга, ён заставаўся ў ёй да 1933 года, калі быў пераведзены ў адміністрацыйны дэпартамент Рэйхсміністэрства авіяцыі. На гэтай пасадзе ён браў удзел у аднаўленні авіяцыйнай прамысловасці краіны, пасля чаго ў 1936—1938 гадах узначальваў штаб люфтвафэ.

Падчас Другой сусветнай вайны Кесельрынг камандаваў паветранымі флотамі ў Польскай і Французскай кампаніях, бітве за Брытанію і аперацыі «Барбароса». Як галоўнакамандуючы на поўдні, ён кіраваў нямецкімі войскамі на Міжземнаморскім тэатры, у тым ліку Паўночнаафрыканскай кампаніяй. Кесельрынг стрымліваў Саюзнікаў на Італьянскім фронце да кастрычніка 1944 года, калі патрапіў у аўтакатастрофу. На заключным этапе вайны ён камандаваў нямецкімі войскамі на Заходнім фронце. Кесельрынг заваяваў павагу Саюзнікаў як умелы камандуючы высокага рангу, аднак яго рэпутацыю азмрочылі злачынствы, здзейсненыя войскамі пад яго камандаваннем у Італіі.

Пасля вайны Кесельрынг быў асуджаны за ваенныя злачынствы і прысуджаны да смяротнага пакарання, пазней прысуд быў заменены на пажыццёвае зняволенне. Кампанія палітыкаў і СМІ прывяла да яго вызвалення ў 1952 годзе, нібы па стане здароўя. Пасля вызвалення прымаў актыўны ўдзел у дзейнасці рэваншысцкіх арганізацый, узначальваў адроджаную арганізацыю «Стальны шлем»[3].

Кесельрынг з'яўляецца адным з усяго толькі дзвюх генерал-фельдмаршалаў (другі — Эрых фон Манштэйн), якія выдалі пасля вайны мемуары, — «Soldat bis zum letzten Tag» (Салдат да апошняга дня).

Зноскі

  1. "Up the Boot". Time. 19 красавіка 1944. http://www.time.com/time/magazine/article/0,9171,711818,00.html. Retrieved on 4 красавіка 2009. 
  2. 2,0 2,1 2,2 von Lingen, Kerstin. Kesselring's Last Battle: War Crimes Trials and Cold War Politics, 1945–1960 — Лоўрэнс, Канзас: University Press of Kansas, 2009. — С. 16. — 451 с. — (Modern war studies). — ISBN 978-0-7006-1641-1.
  3. «Стальны шлем»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Correlli Barnett. Hitler's Generals — New York, NY: Grove Press, 1989. — 528 p. — ISBN 0-802-13994-9.
  • Kesselring, Albert. A Soldier's Record — Greenwood Press, 1970. — 381 с. — ISBN 0837129753.
  • von Lingen, Kerstin. Kesselring's Last Battle: War Crimes Trials and Cold War Politics, 1945–1960 — Лоўрэнс, Канзас: University Press of Kansas, 2009. — 451 с. — (Modern war studies). — ISBN 978-0-7006-1641-1.
  • Macksey, Kenneth. Kesselring: The Making of the Luftwaffe — Бэтсфард: David McKay Publications, 1978. — 262 с. — ISBN 0679511512.
  • Raiber, Richard. Anatomy of Perjury: Field Marshal Albert Kesselring, Via Rasella, and the GINNY mission — Ньюарк: University of Delaware Press, 2008. — 269 с. — ISBN 978-0-8741-3994-5.
  • Кессельринг, Альберт. Люфтваффе: триумф и поражение. Воспоминания фельдмаршала Третьего рейха. 1933—1947 = The Memoirs of Field Marshal Kesselring / Пер. с англ. Л.А. Игоревского — Москва: Центрполиграф, 2008. — 494 с. — (За лініяй фронту. Мемуары). — 4000 экз. — ISBN 978-5-9524-3354-9.
  • Гордиенко А. Н. Командиры Второй мировой войны. Т. 2., Мн., 1998. ISBN 985-437-627-3

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Кавалеры Рыцарскага крыжа з Дубовым Лісцем і Мячамі Шаблон:Кавалеры Рыцарскага крыжа з Дубовым Лісцем, Мячамі і Дыяментамі