Перайсці да зместу

Болтуп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Болтуп
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • ▼16 чал. (2009)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1593
Аўтамабільны код
4


Болтуп (Беларусь)
Болтуп
Болтуп


Болтуп (Гродзенская вобласць)
Болтуп
Болтуп


Мапа

Бо́лтуп[1] (трансліт.: Boltup, руск.: Болтуп) — вёска ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Кальчунскага сельсавета.

Назва балцка-літоўскага паходжання, ад літ.: baltas «белы» і upė «рака» (вёска знаходзіцца ля ўтоку ручая, што цячэ з балота на захадзе ад Болтупа, у раку Граўжанку).

Маёнтак вядомы з XVI ст. як уласнасць Сташкевічаў, потым — Маляевічаў, Віламовічаў, Верашчакаў і інш. У 1806 г. уладальнікам Болтупа стаў Енджэй Снядэцкі, вядомы ўрач, хімік і філосаф. Мясцовая капліца, як ужо дзеючая ад ашмянскай парафіі, адзначаецца з 1910-х гг. Магчыма, яна дзейнічала ў палацы Снядэцкіх[2].

Звестак пра першапачатковую планіроўку сядзібы не захавалася. Вядома, што пасля вайны 1812 года была зруйнавана, але хутка адноўлена Е. Снядэцкім. Мураваны палац прамавугольны ў плане, асіметрычнай кампазіцыі з тэрасай на 1-м паверсе. Правы 2-павярховы аб’ём з балконам, завершаны, як і 1-павярховы, шчытом з аркатурнай акаймоўкай. Паўкруглы выступ пры 1-павярховым аб’ёме хутчэй за ўсё з’яўляўся апсідай хатняй капліцы. Аконныя праёмы прамавугольныя, стральчатыя, у дэкоры выкарыстаны аркатурныя фрызы, гатычная «арка Цюдор». Планіроўка дома была анфіладная. Пакоі мелі афармленне ў стылі ампір, Людовіка XV і інш. Засталіся рэшткі палаца.

  1. ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
  2. ↑ Ашмяны (капліцы)