Гаружанка
Выгляд
Гаружанка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 13 км |
Басейн | 74 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | каля вёскі Шчапанавічы |
• Каардынаты | 54°19′05″ пн. ш. 25°52′08″ у. д.HGЯO |
Вусце | Ашмянка |
• Месцазнаходжанне | на поўдзень ад вёскі Будзёнаўка |
• Каардынаты | 54°24′58″ пн. ш. 25°53′45″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 1,5 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Ашмянка → Вілія → Нёман → Балтыйскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Ашмянскі раён |
— выток, — вусце |
Гаружа́нка[1], Граўжанка[1] — рака ў Беларусі, у Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Ашмянка (прыток Віліі, басейн Нёмана).
Даўжыня ракі 13 км. Плошча вадазбору 74 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,5 ‰. Пачынаецца каля вёскі Шчапанавічы, упадае ў Ашмянку на поўдні ад вёскі Будзёнаўка. Вадазбор на паўднёвых схілах Ашмянскага ўзвышша[1]. На працягу 7,1 км каналізаваная (выток — 1,7 км на паўночны захад ад вёскі Гароднікі). Шырыня рэчышча ў межань складае 8—10 м. Берагі стромкія, абрывістыя, параслі лесам.
Зноскі
- ↑ а б в Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 568.