Перайсці да зместу

Кальчунскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кальчунскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Ашмянскі раён
Уключае 36 населеных пунктаў[1]
Адміністрацыйны цэнтр аграгарадок Кальчуны
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019) 2 681
Плошча 109,69[1]
Код аўтам. нумароў 4
Афіцыйны сайт

Кальчу́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Ашмянскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Кальчуны.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Ашмянскага раёна Вілейскай вобласці. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці, з 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. У верасні 1975 года ў склад сельсавета з Граўжышкоўскага сельсавета перададзены 11 населеных пунктаў (вёскі Адамаўшчына, Габрыялаўшчына, Гушчы, Ленкаўшчына, Лойцеўшчына, Людвікаўшчына, Ралаўшчына, Яхімішкі, хутары Бурнішкі, Суглобішкі і Суслішкі)[2]. 19 жніўня 1985 года скасаваны хутары Бурнішкі і Вайгета[3]. 21 снежня 1987 года ў склад сельсавета з Граўжышкоўскага сельсавета перададзены 5 населеных пунктаў (вёскі Баўбы, Побалеўшчына, Сенкаўшчына, хутары Відэйшы і Мазураўшчына)[4]. У 2002 годзе скасаваны хутары Лабы і Мазураўшчына.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2980 чалавек[5], з іх 91,7 % — беларусы, 5,0 % — палякі, 1,5 % — рускія, 0,7 % — цыганы[6]; паводле перапісу 2019 года — 2681 чалавек[7].

Зноскі

  1. 1 2 Кольчунский сельсовет(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 ліпеня 2018. Праверана 5 ліпеня 2017.
  2. Рашэнні выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 8 і 22 верасня 1975 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 33 (1479).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 19 жніўня 1985 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1985, № 36 (1842).
  4. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 21 снежня 1987 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1988, № 9 (1923).
  5. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2025. Праверана 7 ліпеня 2024.
  6. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 14 студзеня 2016. Праверана 21 снежня 2019.
  7. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гродзенскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 мая 2023. Праверана 7 ліпеня 2024.
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.