Борыс Пісторыюс
Борыс Пісторыюс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ням.: Boris Pistorius[1] | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Крысцін Ламбрэхт[d] | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
14 сакавіка 1960[2][3][…] (64 гады) |
||||||
Маці | Урсула Пісторыюс[d][4] | ||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | boris-pistorius.de (ням.) | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Борыс Людвіг Пісторыюс (ням.: Boris Ludwig Pistorius; нар. 14 сакавіка 1960, Оснабрук) — германскі палітык, член СДПГ. Федэральны міністр абароны Германіі з 19 студзеня 2023 года.
Нарадзіўся ў Оснабруку ў сям'і Людвіга і Урсулы Пісторыюс. Яго маці была членам зямельнай радзе Ніжняй Саксоніі з 1978 па 1990 год. Вывучаў паліталогію ва ўніверсітэтах Мюнстэра і Оснабрука, некаторы час вучыўся ў Заходнім каталіцкім універсітэце ў Францыі.
У 1976 годзе ўступіў у СДПГ. Ён быў асабістым дарадцам палітыка Герхарда Глагоўскі (1991—1995), а таксама намеснікам кіраўніка яго офіса (1995—1996). У 1996—2013 гадах засядаў у гарадской радзе Оснабрука, у 1999—2002 гадах займаў пасаду другога бургамістра (гэтая пасада адпавядае першаму намесніку бургамістра). У 2006 годзе стаў бургамістрам, перамогшы з 55,5% галасоў. Пасля выбараў у Ніжняй Саксоніі ў 2013 годзе стаў рэгіянальным міністрам унутраных спраў гэтай федэральнай зямлі, паралельна засядаў у Бундэсраце.
На перамовах аб фармаванні чацвёртага кааліцыйнага ўрада пад кіраўніцтвам Ангелы Меркель пасля федэральных выбараў 2017 года ўваходзіў у склад працоўнай групы па ўнутраных і прававых пытаннях, якую ўзначальвае Томас дэ Мезьер, Штэфан Маер і Гайка Маас. На выбарах кіраўніцтва СДПГ у 2019 годзе ён быў кандыдатам у сустаршыні партыі разам з Петрай Кэпінг.
Быў прапанаваны ў якасці новага федэральнага міністра абароны Германіі ў кабінеце Олафа Шольца пасля таго, як Крысцін Ламбрэхт падала ў адстаўку 17 студзеня 2023 года. Ён быў прызначаны і прыведзены да прысягі ў якасці федэральнага міністра абароны 19 студзеня 2023 года.
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #133165507 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 18 студзеня 2023.
- ↑ Boris Pistorius // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://www.bundesrat.de/SharedDocs/personen/DE/laender/ni/pistorius-boris.html / Hrsg.: Bundesrat Праверана 4 лістапада 2021.
- ↑ а б Munzinger Personen Праверана 18 студзеня 2023.
- ↑ https://www.bundesrat.de/SharedDocs/personen/DE/laender/ni/pistorius-boris.html / Hrsg.: Bundesrat Праверана 18 студзеня 2023.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Борыс Пісторыюс
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Оснабрук
- Нарадзіліся 14 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1960 годзе
- Нарадзіліся ў Оснабруку
- Члены Сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі
- Выпускнікі Вестфальскага ўніверсітэта імя Вільгельма
- Кавалеры ўкраінскага ордэна «За заслугі» 1 ступені
- Асобы
- Міністры абароны Германіі
- Члены бундэстага Германіі
- Кіраўнікі гарадоў