Боцікі шарсцістагубыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Боцікі шарсцістагубыя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Aconitum lasiostomum Rchb.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Пошук выяў
на Вікісховішчы
NCBI  147270
EOL  5520008
IPNI  707517
TPL  kew-2618961
Венерын чаравічак Гэты від занесены ў Чырвоную кнігу Беларусі і ахоўваецца законам.
 I катэгорыя (CR) 


Боцікі шарсцістагубыя (Aconitum lasiostomum) — кветкавая расліна сямейства казяльцовых.

Шматгадовая травяністая расліна з прамым сцяблом вышынёй да 1,5 м і 3-5-далонепадобна рассечаным чаргаваным лісцем. Долі ліста шырокія клінападобныя, разыходныя. Ніжняе лісце на доўгіх чаранках, верхняе — кароткачаранковае або сядзячае. Суквецце — густая гронка даўжынёй 20-30 см з жаўтаватых кветак. Шлём пакрыт кароткімі кучаравымі валаскамі. Сярэднія долі калякветніка барадатыя. Плод — шматнасенная, апушаная лістоўка.

Пашырэнне: стэпавая і лесастэпавая зоны Усходняй Еўропы. У Беларусі знаходзіцца ў асобных лакалітэтах за паўночна-заходняй мяжой арэала. Месцы росту: берагі рэк, парослыя хмызняком. Расце невялікімі групамі або адзінкавымі экзэмплярамі.

Цвіце ў чэрвені-жніўні, пладаносіць у жніўні-верасні. Размнажэнне насеннае і вегетатыўнае.

Дэкаратыўная і ядавітая расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Чырвоная кніга Рэспублікі Беларусь: Рэдкія і тыя, што знаходзяцца пад пагрозай знікнення віды жывёл і раслін. Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-85700-095-5