Перайсці да зместу

Боўблі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Боўблі
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223023
Аўтамабільны код
5
Боўблі на карце Беларусі ±
Боўблі (Беларусь)
Боўблі
Боўблі (Мінская вобласць)
Боўблі

Бо́ўблі[1] (трансліт.: Boŭbli, руск.: Бовбли) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Лашанскага сельсавета.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Боўблі паходзіць ад балцка-літоўскага антрапоніма мянушкавага тыпу Baublys. Вядомае і такое сучаснае літоўскае прозвішча, яно звязанае з літоўскім baublys «пугач» (птушка сямейства совападобных), далей да baubti «кугукаць па-савінаму; раўсці».

Адыменнае паходжанне тапоніма Боўблі пацвярджае прозвішча «Баўблёнак», якое (у форме «Бавблёнок») двойчы фіксуецца на могілках суседняй з Боўблямі вёскі Путнікі. Баўблёнкі — нашчадкі Боўбля. На тэрыторыі цяперашняй Беларусі вядомыя прозвішчы «Боўбель», «Баўбель»[2].

Побач з Боўблямі — Ашнарава, Дзінаравічы, Ломшына, назвы якіх таксама паходзяць ад балцка-літоўскіх антрапонімаў (двухасноўных Vaišnoras, Deinoras, аднаасноўнага Lumšys).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Назвы паселішч у гэтым мікрарэгіёне, утвораныя ад балцка-літоўскіх імёнаў (Боўблі, Дэйнаравічы, Вейшнарава, Лумшына і інш.), а таксама цяперашнія вядомыя ў мясцовасці прозвішчы — Трыч, Бурэйка, Даўбор, Ганеста, Шакаль і іншыя — могуць сведчыць пра ранейшае аўтахтоннае балцкае насельніцтва.

У 2014 годзе пры будоўлі 2-й кальцавой мінскай аўтадарогі на ўскраіне Боўбляў знайшлі рэшткі паселішча ХІІ-ХІІІ ст., плошчай 1,5 га.

Паселішча мела аднавулічную структуру, было знойдзена 55 аб’ектаў (рэшткі печаў, сляды будынкаў). Не было знойдзена сельскагаспадарчых прылад, але знайшлі шмат фрагментаў зброі, а таксама серыю з 8 так званых драгічынскіх пломб. Мяркуюць, тут было ваеннае пасяленне, апорны пункт княжацкай адміністрацыі блізкага Заслаўя. Пазней паселішча пакінута, напэўна, пасля спалення Заслаўя ў канцы XIII ст. і праз заняпад там гарадскога жыцця ў XIV—XV ст.[3]

Праз Боўблі праходзіў стары «кацярынінскі тракт» на Вільню. Паводле расказаў мясцовых жыхароў, абапал тракту яшчэ ў 2-й палове ХХ ст. раслі таўшчэзныя бярозы.

Побач Боўбляў падчас 2-й сусветнай вайны ў балота ўпаў самалёт Гастэла.

Станам на 2023 год у вёсцы — візуальна 7 дамоў, з іх толькі ў адным жыхары родам з Боўбляў. На ўездзе ў Боўблі — паварот на шматдамовае садовае таварыства.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. М. В. Бірыла. Беларуская антрапанімія. 2. Прозвішчы, утвораныя ад апелятыўнай лексікі. Мінск, 1969. С. 45.
  3. В. Лакиза, А. Войтехович. Археология на МКАД-2: дорога из прошлого в настоящее // Наука и инновации. № 9 (175). 2017. С. 35.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]