Перайсці да зместу

Гуя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Гуя
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 59 чал. (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223047
Аўтамабільны код
5
Гуя на карце Беларусі ±
Гуя (Беларусь)
Гуя
Гуя (Мінская вобласць)
Гуя

Гуя́[1] (трансліт.: Huja, руск.: Гуя) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Лашанскага сельсавета.

Назва[правіць | правіць зыходнік]

Назва Гуя ад назвы ракі Гуя (> Гуйка), на якой паселішча паўстала. Рака згадваецца ў 1549 годзе як «Гуя»: «Замокъ Радошковский… на рекахъ на Гуи а на Вязыни»[2].

У назве Гуя корань — фанетычны варыянт кораня ў назве нёманскай ракі Гаўя, а таксама аднайменнай ракі Gauja на латвійскім Задзвінні[3]. Той жа корань і ў назве нёманскай ракі Гавязна.

Ад індаеўрапейскага *gēu- / gū- «гнуць, крывіць». Ад яго таксама літоўскае gau-r-as «волас», gu-r-as «вяршыня пагорка», gu-g-a «пагорак; гузак; горб»[4].

Корань пашыраны балцкім пашыральнікам -j-, які таксама ў балцкіх рачных назвах тыпу Ілія, Мярэя, Бабруя (-ij-, -ej-, -uj-).

Назва Гуя значыць «Звілістая (рака)».

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Упершыню згадваецца ў 1451 годзе як сяло Радашковіцкага маёнтка[5] памерлага кашталяна віленскага Пятра Сенькі Гедыгольдавіча. У 1567 годзе вёска ва ўласнасці Івана Кміціча Стратовіча-Беразавецкага ў Менскім павеце Вялікага Княства Літоўскага[5]. Затым, Гуя — цэнтр староства Заслаўскага графства Глябовічаў. У 1667 годзе цэнтр маёнтка, 14 дымоў. Потым належала Радзівілам, Агінскім, Палубінскім, Сапегам.

У 1712 годзе маёнтак купілі Францішак Валадковіч з жонкай Сафіяй з Ваньковічаў. Паводле энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі», станам на 1738 год, Гуя — сяло ў дзяржаўнай уласнасці, стаяла пустое[5]. У 1791 годзе, вёска — цэнтр маёнтка ў Радашковіцкай парафіі, «двор», 114 дымоў (імаверна, у маёнтку агулам), уласнасць Валадковічаў[5].

Пасля другога падзелу Рэчы Паспалітай (1793) у Расійскай імперыі[5]. У 1796 годзе Юзаф Валадковіч, у імя жонкі Караліны з Бжастоўскіх, пераназваў Гую ў Карлсберг. У 1800 годзе вёска ў Вілейскім павеце, 20 двароў, 159 жыхароў[5].

У 1820 годзе Карлсберг перайшоў да Снітак, да маёнтка таксама належала вёска Сыцавічы. Паводле энцыклапедыі «Гарады і вёскі Беларусі», у 1833 годзе вёска Гуя ў дзяржаўнай уласнасці, карчма, 21 двор, 143 жыхары[5]. У 1856 годзе — вёска маёнтка Карлсберг, карчма, 76 жыхароў мужчынскага полу, уласнасць Снітак[5]. Станам на 1865 год, Карлсберг — маёнтак і вёска Радашковіцкай воласці Вілейскага павета (перад тым Мінскага павета), 79 рэвізскіх душ. У 1870 годзе ў Агаркаўскай сельскай грамадзе[5]. У 1890 годзе маёнтак належаў Андрэю Снітку[6]. У 1897 годзе ў вёсцы — 45 двароў, 232 жыхары; у фальварку — двор, 2 жыхары, у Радашковіцкай воласці Вілейскага павета[7]. У 1900 годзе адкрыта царкоўна-прыхадская школа[7].

Падчас Першай сусветнай вайны, у лютым — снежні 1918 года занята кайзераўскімі войскамі, з ліпеня 1919 года да ліпеня 1920 года — польскімі войскамі.[8]

У 1921 годзе ў складзе БССР, 38 двароў, 240 жыхароў. З 20 жніўня 1924 года — вёска Навадворскага сельсавета, з 13 чэрвеня 1929 года — Рагаўскога сельсавета Заслаўскага раёна Менскай акругі (да 26 ліпеня 1930 года). У 1926 годзе 46 двароў, 229 жыхароў. З 20 лютага 1938 года ў Мінскай вобласці. Падчас Другой сусветнай вайны з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года акупіравана войскамі нацысцкай Германіі.[8]

З 8 жніўня 1959 года ў Мінскім раёне[8].

У 1997 годзе 27 двароў, 55 жыхароў, у саўгасе «Рагаўскі» (цэнтр — Рагава)[8]. Да 2013 года вёска ўваходзіла ў склад Рагаўскога сельсавета[9].

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 524.
  3. K. Būga. Rinktiniai raštai. Vilnius, 1961. C. 501, 510, 514, 544.
  4. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 393—398.
  5. а б в г д е ё ж з ГВБ. — Т. 8, кн. 3 2012, с. 381.
  6. Баринов 2023.
  7. а б ГВБ. — Т. 8, кн. 3 2012, с. 381-382.
  8. а б в г ГВБ. — Т. 8, кн. 3 2012, с. 382.
  9. «Об изменении административно-территориального устройства районов Минской области». Решение Минского областного Совета депутатов от 28 мая 2013 г. № 234 Архівавана 31 сакавіка 2016. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]