Брама неўміручасці

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брама неўміручасці
Аўтар К. Крапіва
Дырыжор Кандрат Крапіва
Рэжысёр В. М. Раеўскі
Кампанія Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы
Краіна БССР
Мова беларуская
Год 1974
Узнагароды Літаратурная прэмія імя Янкі Купалы, Дзяржаўная прэмія БССР — 1974

Брама неўміручасці — камедыйная п’еса, напісаная К. Крапівой у 1974 годзе і пастаўленая на сцэне Купалаўскага тэатра ў 1974 годзе рэжысёрам Валерыем Раеўскім. Мастакамі-пастаноўшчыкамі былі Барыс Герлаван і Пётр Захараў[1]. Музыку да спектакля напісаў Сяргей Картэс, словы песень склаў А. Вольскі.

Сюжэт[правіць | правіць зыходнік]

П’еса паўстала пад уплывам ідэй В. Ф. Купрэвіча, у ёй закранаецца праблема этыкі ўзаемаадносін паміж людзьмі, якія атрымалі дар неўміручасці[2].

Сюжэт п‘есы пабудаваны на адным навуковым адкрыцці: сакрэт неўміручасці прапануе галоўны герой, вучоны-герантолаг Дабрыян. Усё дзеянне адбываецца ў вясёлай і займальнай форме, як таго патрабуе камедыйны жанр, і разам з тым аўтар прапануе сур‘ёзна паразважаць пра неўміручасць і чалавечнасць, пра духоўныя каштоўнасці, сапраўдныя і фальшывыя[3].

Акцёры[правіць | правіць зыходнік]

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

У 1974 годзе п’еса атрымала літаратурную прэмію імя Янкі Купалы і дзяржаўную прэмію БССР.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]