Сцяпан Сцяпанавіч Бірыла

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Сцяпан Сцяпанавіч Бірыла
Дата нараджэння: 14 жніўня 1903(1903-08-14)
Месца нараджэння: Мінск
Дата смерці: 15 ліпеня 1978(1978-07-15) (74 гады)
Месца смерці:
Грамадзянства: Flag of the Soviet Union.svg СССР
Прафесія: акцёр
Тэатр: БДТ-3, Купалаўскі тэатр
Спектаклі: гл. у тэксце
Узнагароды: Народны артыст БССР (1955)
IMDb: nm6870324

Сцяпан Сцяпанавіч Бірыла (14 жніўня 1903, г. Мінск — 15 ліпеня 1978) — беларускі савецкі акцёр. Народны артыст БССР (1955)[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Сцэнічную дзейнасць пачаў у 1918 годзе. З 1926 г. у БДТ-3, з 1928 г. у Беларускім тэатры імя Я. Купалы. Акцёр шырокага творчага дыяпазону. Дакладнасць вонкавага малюнка ролі, псіхалагічная распрацоўка вобразаў адрозніваюць мастацтва артыста[1].

Ролі[правіць | правіць зыходнік]

Сярод лепшых роляў: Лютынскі («Канец дружбы» К. Крапівы), Хірт («Канстанцін Заслонаў» А. Маўзона), Гудзееў, Глуздакоў («Каб людзі не журыліся», «Лявоніха на арбіце» А. Макаёнка), Секяржыцкі («Амністыя» М. Матукоўскага), Якаў (« Апошнія» М. Горкага), Беркутаў («Ваўкі і авечкі» А. Астроўскага), Ларэнца («Рамэа і Джульета» У. Шэкспіра), Паляжаеў («Клопатная старасць» Л. Рахманава(руск.) бел.), Акаёмаў («Машанька» А. Афінагенава(руск.) бел.), Ксанф («Ліса і вінаград» Г. Фігейрэду)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Бирилло Степан Степанович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 59. — 737 с.