Павел Піліпавіч Дубашынскі
Перайсьці да навігацыі
Перайсьці да пошуку
Павел Піліпавіч Дубашынскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 14 сакавіка 1931 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2 красавіка 2000 (69 гадоў) |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр |
Тэатр | |
Член у | |
Узнагароды |
Павел Піліпавіч Дубашынскі (14 сакавіка 1931, Гарбуны, цяпер злілася з в. Пялікі, Шаркаўшчынскі раён, Віцебская вобласць — 2 красавіка 2000) — беларускі акцёр. Народны артыст БССР (1989).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Пасля заканчэння Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута (1955, педагог Л. Мазалеўская) працаваў у Беларускім рэспубліканскім тэатры юнага гледача, з 1967 г. у тэатры імя Я. Купалы.
Сярод лепшых роляў: Шпекін («Рэвізор» М. Гогаля), Прысыпкін («Клоп[ru]» У. Маякоўскага) і інш. Дакладнасць малюнка, выразная пластыка, выкарыстанне гратэску, эксцэнтрыкі ўласцівы камедыйным ролям, створаным артыстам у тэатры імя Я. Купалы. Значнага поспеху дасягнуў у нацыянальным рэпертуары: Пракоп («Рудабельская рэспубліка» паводле С. Грахоўскага) і інш.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Дубашинский Павел Филиппович // Республика Беларусь : энциклопедия : в 6 т. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Мн., 2006. — Т. 3. — С. 454.
- Дубашынскі Павел Піліпавіч // Памяць: Шаркаўшчынскі раён : гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / уклад. Л. М. Лабачэўская; маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн., 2004 — С. 436.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 14 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1931 годзе
- Нарадзіліся ў Дзісенскім павеце (1921—1940)
- Памерлі 2 красавіка
- Памерлі ў 2000 годзе
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Постаці Беларускага рэспубліканскага тэатра юнага гледача
- Постаці Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы
- Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
- Народныя артысты Беларускай ССР
- Асобы
- Акцёры Беларусі
- Нарадзіліся ў Шаркаўшчынскім раёне