Браніслаў Друцкі-Падбярэскі
Браніслаў Друцкі-Падбярэскі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 студзеня 1894 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1939 |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Браніслаў Друцкі-Падбярэскі (таксама сустракаецца Баляслаў), сапраўднае Сігізмунд Кіпрыянавіч Падбярэзскі (6 студзеня 1894, в. Белая Полацкага павета — пасля 1939) — беларускі літаратар і лексікограф.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў са шляхты Вілкамірскага павета. На думку Л. Лаўрэша, Сігізмунд мог быць пазашлюбным сынам Кіпрыяна (Цыпрыяна) і зводным братам Браніслава Кіпрыянавіча Падбярэзскіх гербу «Газдава» (якія ўжывалі княскі тытул і называліся Друцкімі-Падбярэзскімі; гл. падр. пра род Падбярэзскіх)[1].
На думку Л. Лаўрэша, можна выказаць здагадку, што пасля смерці сапраўднага Браніслава Падбярэзскага (1884 — да 1917), які ў шлюбе з Юзэфай Корсак (1885—?) меў сына Юзафа Падбярэзскага (нар. 1905), гэта імя з дазволу бацькі ўзяў за псеўданім Сігізмунд Падбярэзскі.[1]
Атрымаў юрыдычную адукацыю. Жыў у мястэчку Свянцяны. У 1915 годзе перад нямецкім наступленнем пераехаў у Мінск, дзе працаваў у земскім саюзе. У жніўні 1917 года ў Петраградзе пабраўся шлюбам з Аленай Гурскай.[1]
У 1920 годзе прыехаў у Польшчу, спачатку жыў у Варшаве, з ліпеня 1920 года пасяліўся ў Наваградку. У 1922 годзе ў Навагрудку ўзначаліў выбарчы камітэт, як старшыню камітэта яго ў мемуарах успамінае Васіль Рагуля: «Назаўтра мы сабраліся ў кабінэце старшыні наваградзкага камітэту -- адваката Друцкага-Падбярэскага». Калі ў Навагрудак з Вільні прыязджалі беларускія палітыкі, Падбярэзскі прымаў іх і арганізоўваў сустрэчы з насельніцтвам.[1]
Сам Падбярэзскі ў 1922 годзе быў кандыдатам у Польскі Сейм па Навагрудскай акрузе ад спісу № 16. Пасля паразы на выбарах пераехаў у Вільню, спрабаваў заняцца адвакацкай практыкай, але не атрымаў дазволу ад уладаў. Пэўны час працаваў сакратаром пры беларускім пасольскім клубе і юрыстконсулам газеты «Наш сцяг». Магчыма, быў сябрам Беларускай партыі сацыялістаў-рэвалюцыянераў. Паводле данясення дэфензівы: «Чалавек разумны і вядомы як адзін з адукаваных беларусаў».[1]
На пачатку 1920-х гадоў член Віленскага Беларускага нацыянальнага камітэта. Супрацоўнічаў з беларускімі паланафільскімі арганізацыямі. У маі 1926 года на Гродзеншчыне збіраў подпісы выбаршчыкаў да Беларускага пасольскага клубу з патрабаваннем абрання маршала Пілсудскага прэзідэнтам Польшчы. Дзякуючы гэтай кампаніі была выслана тэлеграма ад 140 вёсак.
Пасля далучэння Заходняй Беларусі да СССР, восенню 1939 года арыштаваны НКУС у рэдакцыі газеты «Віленская праўда», куды зайшоў як літаратар, што вядома са словаў журналіста Вульфа Сосенскага. Далейшы лёс невядомы.[2]
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Выступаў пераважна як байкапісец, аўтар гумарэсак у прозе. Пераніцоўваў на беларускую мову класікаў-байкапісцаў. У 1920-х гадах друкаваўся ў часопісах «Беларуская культура», «Беларускі радны», «Беларуская хатка», газетах «Беларускае слова» (раней «Грамадзкі голас»), «Беларускі дзень». Падрыхтаваў і выдаў пад рэдакцыяй В. Грышкевіча першы беларуска-польскі слоўнік.
Займаўся краязнаўчым апісаннем Лідчыны.
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- «Байкі», 24 стар. (1926, друкарня «Nowoczesna»)
- «Пернік»: проза; 10 стар., 1000 ас. (1927, друкарня Баеўскага)
- «Байкі, гумар, сатыра», 64 стар., 1000 ас. (1928, друкарня Клецкіна)
- Падручны беларуска-польскі слоўнік, 324 стар. (1929, друкарня Клецкіна)
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д Лаўрэш 2020.
- ↑ Маракоў 2003, с. 322—333.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская кніга ў міжваеннай Польшчы // Юрый Туронак. Мадэрная гісторыя Беларусі. — Вільня: Інстытут беларусістыкі, 2006. — 878 с. ISBN 978-80-86961-23-1.
- Кароткі нарыс беларускага пытаньня — Варшава, 31 студзеня 1928 // ARCHE 11-2007
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Лаўрэш Л. Браніслаў Друцкі-Падбярэскі. Да 130-тых угодкаў з дня нараджэння // Лідскій Летапісец. — 2020. — № 1(89). — С. 19–20.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Друцкі-Падбярэзскі Б. Падручны беларуска-польскі слоўнік. — Вільня, 1929.