Вінцэнт Антонавіч Жук-Грышкевіч
Вінцэнт Антонавіч Жук-Грышкевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Вінцэнт Жук-Грышкевіч у Рыме. 1945 | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мікалай Абрамчык | ||||||
Пераемнік | Язэп Сажыч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
10 лютага 1903 |
||||||
Смерць |
14 лютага 1989 (86 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Раіса Жук-Грышкевіч | ||||||
Веравызнанне | Каталіцтва | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар філасофіі | ||||||
Дзейнасць | грамадскі і палітычны дзеяч | ||||||
Месца працы | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Вінцэнт Антонавіч Жук-Грышкевіч (10 лютага 1903, в. Будслаў — 14 лютага 1989, Бары, Канада) — грамадска-палітычны дзеяч, настаўнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/df/%D0%92%D1%96%D0%BD%D1%86%D1%8D%D0%BD%D1%82_%D0%96%D1%83%D0%BA-%D0%93%D1%80%D1%8B%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87._1930.jpg/220px-%D0%92%D1%96%D0%BD%D1%86%D1%8D%D0%BD%D1%82_%D0%96%D1%83%D0%BA-%D0%93%D1%80%D1%8B%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87._1930.jpg)
Вучыўся ў Будслаўскай беларускай гімназіі да яе ліквідацыі, пасля ў Віленскай беларускай гімназіі, якую скончыў у 1922 годзе. У 1926 годзе скончыў факультэт славянскай філалогіі і гісторыі Пражскага ўніверэсітэта[2].
У 1927—1939 гг. беларускую мову і гісторыю ў Віленскай беларускай гімназіі; беларускую мову ў Праваслаўнай духоўнай семінарыі і Вышэйшай школе палітычных навук у Вільні[2]. Прымаў актыўны ўдзел у грамадска-нацыянальным жыцці.
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/d/dc/%D0%92%D1%96%D0%BD%D1%86%D1%8D%D0%BD%D1%82_%D0%96%D1%83%D0%BA-%D0%93%D1%80%D1%8B%D1%88%D0%BA%D0%B5%D0%B2%D1%96%D1%87_%D0%BF%D0%B0%D1%81%D0%BB%D1%8F_%D0%B2%D1%8F%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BD%D0%BD%D1%8F_%D0%B7_%D1%81%D0%B0%D0%B2%D0%B5%D1%86%D0%BA%D1%96%D1%85_%D0%BB%D0%B0%D0%B3%D0%B5%D1%80%D0%B0%D1%9E._%D0%9C%D0%B0%D1%80%D1%8B%2C_%D0%A2%D1%83%D1%80%D0%BA%D0%BC%D0%B5%D0%BD%D1%96%D1%8F%2C_%D0%BA%D0%B0%D1%81%D1%82%D1%80%D1%8B%D1%87%D0%BD%D1%96%D0%BA_1941.jpg/220px-thumbnail.jpg)
У канцы верасня 1939 быў арыштаваны савецкімі ўладамі, зняволены ў лагерах. У 1942 г. як польскі грамадзянін быў вызвалены, ваяваў у арміі генерала У. Андэрса. Служыў у Іраку, Палестыне, Егіпце, Італіі. Удзельнічаў у знакамітай бітве пад Монтэ Касіна. У 1945—1948 гг. выкладаў гісторыю і псіхалогію ў вайсковых польскіх школах у Італіі і Вялікабрытаніі[2].
Пасля вайны эміграваў у Англію, дзе стаў адным з заснавальнікаў Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі, якое ўзначальваў у 1947—1948 гадах[3]. Пры канцы 1947 г. увайшоў у кіраўніцтва Рады БНР. Заснавальнік БХАА «Жыццё»[2].
У студзені 1950 года выехаў у Канаду, актыўна ўдзельнічаў у нацыянальным руху. У Атаўскім універсітэце абараніў доктарскую дысертацыю «Лірыка Янкі Купалы». У 1954 годзе — адзін з заснавальнікаў Радыё «Вызваленьне», першы кіраўнік беларускай рэдакцыі у 1954—1956 гадах[2][3].
Вярнуўся ў Канаду, разам з жонкай Раісай Жук-Грышкевіч пасяліўся ў Бары (Антарыа). Стаў адным з заснавальнікаў Каардынацыйнага камітэта беларусаў Канады. У 1970—1982 гадах — старшыня Рады БНР[2].
Быў старшынёй Рады БНР (1971—1982).
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/8/88/Vincent_Zhuk-Hryshkevich_grave_in_East_Brunswick%2C_New_Jersey%2C_USA.jpg/220px-Vincent_Zhuk-Hryshkevich_grave_in_East_Brunswick%2C_New_Jersey%2C_USA.jpg)
Пахаваны на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку (ЗША)[2].
Зноскі
- ↑ "ЗМАГАЎСЯ ЗА АЙЧЫНУ – СПАЧЫВАЕ НА ЧУЖЫНЕ". (бел.)
- ↑ а б в г д е ё Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
- ↑ а б ВІНЦЭНТ ЖУК-ГРЫШКЕВІЧ
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Юрэвіч, Л. Шматгалосы эпісталярыум : гісторыя людзей і ідэй на эміграцыі ў ліставанні / Прадм. і рэд. Н. Гардзіенка. — Мінск: Кнігазбор, 2012. — 660 с. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны ; кн. 20). — ISBN 978-985-7007-43-1.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Вінцэнт Антонавіч Жук-Грышкевіч
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 10 лютага
- Нарадзіліся ў 1903 годзе
- Нарадзіліся ў Будславе
- Памерлі 14 лютага
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Антарыа
- Пахаваныя на Беларускіх могілках у Іст-Брансуіку
- Члены Згуртавання беларусаў у Вялікай Брытаніі
- Члены Беларускага навуковага таварыства (1918)
- Навучэнцы Будслаўскай беларускай гімназіі
- Навучэнцы Віленскай беларускай гімназіі
- Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
- Выкладчыкі Віленскай беларускай гімназіі
- Выкладчыкі Віленскай духоўнай семінарыі
- Супрацоўнікі Беларускай службы Радыё «Свабода»
- Асобы
- Старшыні Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
- Члены Рады Беларускай Народнай Рэспублікі
- Грамадскія дзеячы Беларусі
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Удзельнікі Другой сусветнай вайны
- Удзельнікі бітвы за Монтэ-Касіна
- Імігравалі ў Канаду з Беларусі
- Беларусы ў Канадзе