Падручны беларуска-польскі слоўнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Падручны беларуска-польскі слоўнік
Аўтар Браніслаў Падбярэзскі
Выдавецтва Віленскае беларускае выдавецтва Б. Клецкіна
Выпуск 1929
Месца публікацыі Вільнюс

Падручны беларуска-польскі слоўнік — першы беларуска-польскі слоўнік, складзены лексікографам Баляславам Друцкім-Падбярэскім. Выдадзены ў 1929 годзе ў Вільні[1] ў «Віленскім выдавецтве» Б. Клецкіна. Рэдактар В. Грышкевіч. Змяшчае 15 тысяч слоўнікавых артыкулаў[1]. Слоўнік таксама адметны тым, што беларуская частка была выканана адначасова кірыліцай і лацінкай.

Па словах аўтара, ствараўся як «слоўнік жывой беларускай мовы, на якой гутарыць народ і на якой пішуцца беларускія кніжкі і газэты»[1]:

дармавіна [darmawina] otrzymane darmo;
даражыцца [daražycca] drożyć;
тадышні [tadyšni] ówczesny.

Беларуская частка рэестра створана на аснове найбольш папулярных у той час лексікаграфічных выданняў М. Гарэцкага, В. Ластоўскага, М. Байкова і С. Некрашэвіча[1].

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

  • Падручны беларуска-польскі слоўнік : (15.000 беларускіх слоў гражданкай і лацінкай) = Podręczny białorusko-polski słownik : (15.000 białoruskich słów cyrylicą i łacińskiemi literami) / Б.Друцкі-Падбярэскі; пад рэдакцыяй В. Грышкевіча. — Вільня : Віленскае выдавецтва Б.Клёцкіна, 1929. — [16], 294, [14] с. ; 18 см.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]