Браціна
Выгляд
Бра́ціна[1][2] (ад «братчына» — калектыўнае частаванне) — пасудзіна шарападобнай ці пукатай формы, часта з нізкім паддонам і конусападобным вечкам[1]. Сярэднія памеры 5—8 л[3][2].
Выкарыстоўвалася пераважна пры святочных застоллях, на памінках, складчынах[2], братчынах[2] і інш. Часам у камплекце з брацінай быў набор аналагічных пасудзін малых памераў (брацінак), што выкарыстоўвалі як кубкі для пітва[3].
На Беларусі медныя і драўляныя браціны бытавалі ў XVI—XVIII стагоддзях. Залатыя і сярэбраныя браціны з гравіраваным ці чаканеным арнаментам вядомы ў Расіі ў XVI—XVII стагоддзях, медныя і драўляныя — у народным побыце XVI—XIX стагоддзяў[1]. У XIX—XX стагоддзях браціна — дэкаратыўны посуд.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Каранеўская І. М. Бра́ціна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 253. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Бра́ціна // Этнаграфія Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкалегія: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. . — Мн.: БелСЭ, 1989. — С. 88. — 575 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-014-9.
- Бра́тина // Т. 4. Брасос — Веш. — М. : Советская энциклопедия, 1971. — С. 5. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Братина // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Браціна
- Браціна на Ганцавіцкім краязнаўча-інфармацыйным партале.