Універсітэт Каменскага ў Браціславе
Выгляд
(Пасля перасылкі з Браціслаўскі ўніверсітэт імя Коменскага)
Універсітэт Каменскага ў Браціславе | |
---|---|
Univerzita Komenského v Bratislave | |
Арыгінальная назва | Univerzita Komenského v Bratislave |
Міжнародная назва | Comenius University in Bratislava |
Заснаваны | 1919 |
Рэктар | Караль Мічіэта[d] |
Студэнты | 22 500 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Браціслава |
Сайт | uniba.sk |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Універсітэт Каменскага ў Браціславе (славацк.: Univerzita Komenského v Bratislave) — найбуйнейшы ўніверсітэт Славакіі. Названы ў гонар выдатнага чэшскага педагога Яна Амоса Каменскага. Універсітэт уваходзіць у асацыяцыю ўніверсітэтаў Еўропы Утрэхцкая сетка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт быў заснаваны неўзабаве пасля стварэння незалежнай Чэхаславакіі ў 1919 годзе з дапамогай Карлава ўніверсітэта ў Празе, у выніку чаго доўгі час значную частку прафесарска-выкладчыцкага складу складалі чэхі. Першапачаткова ва ўніверсітэце быў толькі адзін факультэт — медыцынскі, аднак ужо ў 1921 годзе былі адкрытыя філасофскі і юрыдычны факультэты. У 1939—1954 гадах універсітэт называўся Славацкім універсітэтам. Адкрываліся новыя факультэты:
- 1940 год — факультэт натуральных навук
- 1941 год — каталіцкі тэалагічны факультэт;
- 1947 год — педагагічны факультэт;
- 1952 год — фармацэўтычны факультэт;
- 1960 год — факультэт фізічнай культуры і спорту;
- 1969 год — медыцынскі факультэт;
- 1980 год — фізіка-матэматычны фалькутэт;
- 1990 год — евангелісцкі тэалагічны факультэт;
- 1991 год — факультэт менеджменту;
- 2002 год — факультэт сацыяльных і эканамічных навук;
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Універсітэт Каменскага ў Браціславе