Перайсці да зместу

Леа фон Кёніг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Леа фон Кёніг
Фатаграфія
Дата нараджэння 28 лютага 1871(1871-02-28)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 красавіка 1944(1944-04-21)[3] (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак, графік
Жанр партрэт
Вучоба
Уплыў на Artur Gräff[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Леа фон Кёніг (ням.: Leo von König; 28 лютага 1871, Браўншвайг — 9 красавіка 1944, Туцынг) — нямецкі мастак, прадстаўнік руху Берлінскі сецэсіён, барон.

Жыццё і творчасць

[правіць | правіць зыходнік]

Л. фон Кёніг нарадзіўся ў арыстакратычнай прускай сям’і. Яго бацька быў генералам кавалерыі, маці — народжанай баранэсай фон Крам. Вывучаў жывапіс і скульптуру спачатку ў Гамбургу, затым у Берлінскай мастацкай акадэміі і ў парыжскай акадэміі Жуліяна. Пазней жыў і працаваў у Саарбрукене і ў Каселі, пасля чаго вярнуўся ў Берлін. У 1896 годзе ўпершыню выстаўляе свае работы на Вялікай берлінскай мастацкай экспазіцыі. Нараўне з Максам Слефогтам, Максам Ліберманам і Ловісам Карынтам, Леа фон Кёніг з’яўляецца адным з найважнейшых прадстаўнікоў мастацкага напрамку Берлінскі сецэсіён. Жывапіс (у першую чаргу — імпрэсіянізм) майстар вывучаў у Акадэміях прыгожых мастацтваў Парыжа і Берліна. Займаўся таксама выкладчыцкай працай, кіраваў класам майстроў у школе пры берлінскім Музеі прыкладнога мастацтва. Быў майстрам партрэтнага жывапісу.

Пэндзлю мастака належаць партрэты Э. Барлаха, Э. Нольдэ, К. Кольвіц, Г. Гаўптмана, а таксама Ё. Гебельса (1935). Значную колькасць палотнаў Леа фон Кёніга можна ўбачыць у Мастацкіх музеях Браўншвейга і Дзюсельдорфа.

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. Leo von KönigOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. https://sammlung.staedelmuseum.de/de/person/berliner-secession Праверана 26 ліпеня 2019.