Бродна (возера, басейн Нешчарды)
Бродна | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 150.1 м |
Даўжыня | 1,02 км |
Шырыня | 0,68 км |
Плошча | 0,51 км² |
Аб’ём | 0,00113 км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 3 км |
Найбольшая глыбіня | 3,1 м |
Сярэдняя глыбіня | 2,2 м |
Гідралогія | |
Салёнасць | да, 0,07 ‰ |
Празрыстасць | да 1,1 м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 3,7 км² |
Упадаюць | ручай |
Выцякаюць | ручай |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Бро́дна[1] — возера ў Беларусі, у Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нешчарда, за 13 км у напрамку на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны.
Плошча паверхні возера 0,51 км². Даўжыня 1,02 км, найбольшая шырыня 0,68 км, даўжыня берагавой лініі 3 км. Найбольшая глыбіня 3,1 м, сярэдняя 2,2 м. Аб’ём вады ў возеры 1,13 млн м³. Плошча вадазбору 3,7 км².
Катлавіна возера рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны нізкія і тарфяністыя, паўночна-усходнія пясчаныя, вышынёй 2—5 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі возера забалочаныя, паўночна-заходнія сплавінныя, на паўночным усходзе нізкія і пясчаныя. Дно плоскае. Большая частка дна (95 %) выслана слоем сапрапелю.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадае ручай, на паўднёвым усходзе выцякае ручай у возера Нешчарда. Падводная расліннасць адсутнічае. Надводная расліннасць распаўсюджваецца да адлегласці 15—20 м ад берага возера.
У возеры водзяцца шчупак звычайны, лешч, акунь, плотка, краснапёрка і інш.
Зноскі
- ↑ Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Бродна // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 12? 45. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)