Бромаргірыт
Бромаргірыт | |
---|---|
![]() | |
Формула | AgBr |
Сінгонія | кубічная |
Колер | зялёны ці жоўты |
Бляск | алмазны |
Цвёрдасць | 2.5—3 |
Шчыльнасць | 5.8—6.4 г/см³ |
Бромаргірыт — мінерал класу галагенідаў, брамід серабра AgBr. Утварае бесперапынны ізаморфны рад з хлораргірытам[1].
Агульнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]
Сінгонія кубічная. Цвёрдасць 2,5—3 па шкале Моаса. Шчыльнасць 5,8—6,4. Колер зялёны або жоўты. Бляск алмазны. Коўкі. Уваходзіць у склад сярэбраных руд. Другасны мінерал серабра, які ўтвараецца ў выніку павярхоўнага акіслення сярэбраных руд у раёнах глыбокага выветрывання, асабліва ў засушлівых абласцях, пры наяўнасці хлор уі брому. Асацыюе з самародным срэбрам, ёдаргірытам, яразітам і вадам. Іншая назва — бромааргірыт.
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17). — С. 32.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мала гірнича енциклопедія : у 3 т. / за ред. В. С. Білецького. — Д. : Східний видавничий дім, 2004—2013.