Дробныя жывёлы. Насяляюць моры і прэснаводныя вадаёмы. Падобны да калаўротак, хутка плаваюць у вадзе з дапамогай дзкюх падоўжаных палос раснічак на бруху. Цела (даўжыня 0,5—1,5 мм) падоўжанае, часта бутэлькападобнае, укрытае лускаватай кутыкулай з шчаціннамі. Ёсць органы хімічнага пачуцця.
Зянькоў Л.Брухараснічныя чэрві // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.