Перайсці да зместу

Брызгліна еўрапейская

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брызгліна еўрапейская
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Euonymus europaeus L., 1753

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  27949
NCBI  123417
EOL  487588
GRIN  t:16258
IPNI  160876-1
TPL  kew-2803293

Брызгліна еўрапейская (Euonymus europaeus) — лістападны куст сямейства брызглінавых. Народныя назвы: браздзельнік, бразгуліна, бруслён, гіржамяліна, сухалеснік.

Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796

Куст вышынёй 2—5 м, з гладкімі зялёнымі тупачатырохграннымі галінкамі, па гранях з бурымі акаркавелымі рэбрамі. Лісце простае, суцэльнае, адваротнаяйцападобнае або падоўжана-эліпсоіднае, цёмна-зялёнае, злёгку скурыстае, з гладкім краем. Кветкі жаўтавата-зялёныя, у 2—5-кветкавых паўпарасоніках. Каробачкі шара-грушападобныя. Насенне белае з аранжавымі прынасеннікамі.

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўропы, ва ўмераных абласцях Заходняй Азіі, на Каўказе. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца на паўночна-ўсходняй мяжы суцэльнага пашырэння. Ценевынослівая расліна, мезафіт і эўтроф. Расце ў шыракалістых і мяшаных лясах, у зарасніках хмызняку па далінах рэк і схілах яроў. Цвіце ў чэрвені, плады выспяваюць у верасні.

Плады з ванітоўнымі і слабільнымі ўласцівасцямі выкарыстоўваюцца ў медыцыне.

Зноскі