Брынёўскае падняцце

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Брынё́ўскае падня́цце (ад назвы вёскі Брынёў у Петрыкаўскім раёне) — тэктанічная структура ў Петрыкаўскім раёне Гомельскай вобласці, у межах заходняй часткі Петрыкаўскага пахаванага выступа Прыпяцкага прагіну. Выяўлена ў 1973 годзе сейсмічнымі даследаваннямі.

Па паверхні верхнефаменскай саляноснай тоўшчы Брынёўскае падняцце — антыклінальная складка памерам 10×3 км з мінімальнай адзнакай у скляпенні — -100 м і амплітудай 100 м. Па дадзеных дэталёвай гравіметрыі Брынёўскаму падняццю адпавядае інтэнсіўная дадатная анамалія сілы цяжару (да 2,2 адзінак), якая звязана, магчыма, з выступам фундамента. Мяркуецца, што падсалявыя адклады залягаюць на адзнаках -1200 — -1300 м.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]