Будынак бібліятэкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
Славутасць | |
Будынак бібліятэкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі | |
---|---|
![]() | |
54°17′24″ пн. ш. 30°59′22″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Горад | Горкі |
Архітэктурны стыль | канструктывізм |
Будаўнік | Анджэла Антонавіч Кампіёні |
Архітэктар | Маркаў, Бонч-Бруевіч |
Будаўніцтва | 1849 |
Статус |
![]() |
![]() |
Будынак бібліятэкі — будынак у г. Горкі, размешчаны ў паўднёва-ўсходняй частцы ансамбля Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі, па адрасе Паркавы праезд, 1.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Свята-Мікалаеўская царква
[правіць | правіць зыходнік]
Будаўніцтва Свята-Мікалаеўскай царквы Горы-Горацкага земляробчага інстытута пачалося 1 жніўня 1849 г. Падмурак закладваўся пад назіраннем архітэктара Маркава, цераз год яго змяніў архітэктар Бонч-Бруевіч, а затым за будаўніцтвам назіраў інжынер Іван Осіпаў з Віцебскай палаты дзяржаўнай маёмасці. Непасрэдна будаўніцтвам займаўся архітэктар А. Кампіёні. Пры мураванні сцен кожная цагліна змачвалася, а кожны рад мура залівалі вапнавым растворам, звонку вапнавыя швы заглыбляліся для лепшай звязкі тынку з цэглай. Цэглу спецыяльнага абпалу рабілі на цагляным заводзе ў фальварку Іванова. Было зроблена 6 драўляных крыжоў, якія абабілі жалезам і заказана 6 званоў ад 1 да 45 пудоў. Драўлянны іканастас, прастольнік і 2 клірасы паставіў маскоўскі купец І. Котаў. 17 ікон для іканастаса браўся напісаць вучань Санкт-Пецярбургскай Акадэміі мастацтваў Васіль Феклістаў. Звонку царква была патынкавана растворам пяску з вапнай[1].
Перабудова
[правіць | правіць зыходнік]Перабудаваны ў 1930-я гады з былой царквы ў стылі канструктывізму[2].
Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]

Цяпер бібліятэка ўяўляе сабой двухпавярховы мураваны будынак складанай у плане формы. Плоскія сцены фасадаў члянёны высокімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі без ліштваў[2].
Зноскі
- ↑ Грамадскія і прамысловыя будынкі.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 лютага 2020. Праверана 24 лютага 2019.
- ↑ а б 868. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- 868. // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Магілёўская вобласць. — 408 с., іл.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будынак бібліятэкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі
- Будынак бібліятэкі Беларускай дзяржаўнай сельскагаспадарчай акадэміі на сайце «Архіварта»