Бурачок
Выгляд
| Бурачок | |||||||||||||||||
| | |||||||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
| Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Alyssum L., 1753 | |||||||||||||||||
| |||||||||||||||||
Бурачок[1], Алісум, Каменнік (Alyssum)[2] — род кветкавых раслін сямейства Капуставыя (Brassicaceae). Налічвае каля 150 (207[3]) відаў, пашыраных у Міжземнамор’і, Еўропе, Сярэдняй Азіі[2].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны або паўкусты, шэрага або шэра-зялёнага колеру. Сцёблы ўзыходныя або распасцёртыя, апушаныя валаскамі. Лісце чаргаванае, суцэльнае. Кветкі дробныя, жоўтага, жоўта-белага, фіялетавага колеру, сабраныя ў канцавыя гронкі. Плод — эліпсоідны або круглаваты стручок.
Меданосныя і дэкаратыўныя расліны.
Некаторыя віды
[правіць | правіць зыходнік]
- Alyssum desertorum Stapf — Бурачок пустэльны, ці Бурачок стэпавы
- Alyssum alyssoides (L.) L. — Бурачок чашачны
- Alyssum argenteum All. — Бурачок серабрысты
- Alyssum gmelinii — Бурачок Гмеліна
- Alyssum rostratum Stev.
- Alyssum saxatile — Бурачок скальны
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 13. — 160 с. — 2 350 экз.
- 1 2 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 346.
- ↑ Alyssum // The Plant List (англ.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3). — С. 346.
- Лярскі А. М., Луніна Н. М. Бурачок // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 360—361.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Бурачок: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Alyssum // The Plant List (англ.)