Бурая плямістасць лісця грушы
Бурая плямістасць лісця грушы[1] — грыбковая хвароба грушы, выкліканая Diplocarpon mespili[2].
Узнікненне і сімптомы
[правіць | правіць зыходнік]Захворванне распаўсюджана ва ўсіх раёнах вырошчвання грушы. З культурных раслін таксама пашкоджвае айву і мушмулу[3], радзей яблыні[1]. У садках не прычыняе асаблівай шкоды, але значна больш шкодны ў гадавальніках, бо аслабляе прышчэпы і зніжае іх прыдатнасць да акуліроўкі і прышчэпвання[4].
Першыя сімптомы захворвання з’яўляюцца на лісці грушы ў маі. Першапачаткова гэта светла-карычневыя невялікія плямы, але па меры развіцця міцэлія ўзбуджальніка яны цямнеюць і павялічваюцца, а іх колькасць павялічваецца. Суседнія плямы часта зліваюцца ў буйную пляму, якая можа пакрываць значную частку ліставай пласціны. На паверхні плям з’яўляюцца невялікія чорныя дыскі — ацэрвулы грыба. Заражанае лісце хутка ападае з дрэва. Узбуджальнік пашкоджвае і парасткі, якія пакуль не адраўнелі. Іх кара месцамі становіцца цёмна-карычневай. На заражаных пладах з’яўляюцца невялікія карычневыя паражніны. Заражаныя прышчэпы вельмі рана губляюць лісце[4].
Эпідэміялогія
[правіць | правіць зыходнік]Узбуджальнік зімуе ў выглядзе міцэлія на апалым лісці. Вясной утварае апатэцыі, у якіх выпрацоўваюцца палавыя споры (базідыяспоры), якія з’яўляюцца асноўнай крыніцай першасных інфекцый. Бясполыя споры (канідыі), якія зімуюць на лісці, таксама з’яўляюцца крыніцай інфекцыі, але іх значэнне ў першасных інфекцыях невялікае[4].
Інкубацыйны перыяд захворвання складае каля 10 дзён[3]. Грыб утварае ацэрвулы на заражаным лісці і парастках, якія вырабляюць канідыі, што з’яўляюцца крыніцай другасных інфекцый[4].
Меры аховы і барацьбы
[правіць | правіць зыходнік]У рэгіёнах, дзе на дрэвах грушы сустракаецца бурая плямістасць, нельга выкарыстоўваць для вырошчвання саджанцаў адчувальныя да яе прышчэпы, напрыклад, грушы звычайнай. Апалае лісце, якое з’яўляецца асноўным асяроддзем узбуджальніка, трэба зграбаць і знішчаць. Апырскванне супраць паршы грушы , якое выкарыстоўваецца ў садках, таксама зніжае з’яўленне бурай плямістасці. У гадавальніках хімічная абарона павінна быць інтэнсіўнай. Для апырсквання выкарыстоўваюць бензімідазол, дыятыякарбамат і фунгіцыды медзі. Апырскваць расаду варта з сярэдзіны мая, а ў дажджлівае надвор’е кожныя два тыдні[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Энтамаспорый // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.. — С. 428
- ↑ Zbigniew Borecki, Małgorzata Solenberg (red.), Polskie nazwy chorób roślin uprawnych, wyd. 2, Poznań: Polskie Towarzystwo Fitopatologiczne, 2017, ISBN 978-83-948769-0-6.
- ↑ а б Brunatna plamistość gruszy - patogen, objawy, cykl rozwojowy (польск.). Agrosimex.pl. Праверана 3 верасня 2024.
- ↑ а б в г д Marek Grabowski, Choroby drzew owocowych, Kraków: Wyd. Plantpress, 1999, ISBN 83-85982-28-0