Бу́сельнік цыкутавы[1], Бусельнік цыкутовы[2], Бусельнік звычайны (Erodium cicutarium) — від кветкавых раслін роду Бусельнік (Erodium) сямейства Гераніевыя (Geraniaceae).
Аднагадоваятравяністая расліна вышынёй 10—50 см. Сцябло прамастаячае або прыўзнятае, апушанае густымі валаскамі. Лісце двойчыперыстарассечанае. Сцябловае на чаранках, супраціўнае[1]. Прыкаранёвае лісце ў разетцы. Кветкі малінавага, бледна-пурпуровага колеру з цёмнымі жылкамі, сабраныя па 3—8 у парасонападобныя суквецці[1]. Плод — зборны арэшак[1].
↑ абвгдеёЭнцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 363.