Буякі (Брэсцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Буякі
Bujaki, Brest District (1).jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першае згадванне
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225003
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 212 840 011
Буякі на карце Беларусі ±
Буякі (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Буякі (Брэсцкі раён)
Буякі (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Буякі (Брэсцкі раён)

Буякі́[1] (трансліт.: Bujaki, руск.: Буяки) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчаны за 18 км на ўсход ад Брэста, 11 км ад чыгуначнай станцыі Жабінка.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы-1).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 19 стагоддзі вёска — цэнтр маёнтка паноў Райскіх у Кобрынскім павеце Гродзенскай губерні. У склад яго ўваходзілі 2 вёскі — Буякі і Вочкі. У 1870 годзе вёска — цэнтр сельскай грамады. У 1897 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета, працуе вятрак, карчма. Побач размяшчалася аднайменная сядзіба.

У 1905 годзе вёска ў Збіражскай воласці Кобрынскага павета Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Збіражскай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінулі 9 вяскоўцаў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 287 сялянскіх душ у маёнтку; 11 двароў, 99 жыхароў у вёсцы (1846)
  • 108 рэвізскіх душ (1870)
  • 22 двары, 148 жыхароў; 9 жыхароў у сядзібе (1897)
  • 119 жыхароў (1905)
  • 25 двароў, 115 жыхароў (1921)
  • 93 жыхары (1959)
  • 82 жыхары (1970)
  • 6 гаспадарак, 24 жыхары (2005)

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]