Малыя Косічы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Малыя Косічы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 172 чал. (2019)[1]
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225003
Аўтамабільны код
1
СААТА
1212840031
Малыя Косічы на карце Беларусі ±
Малыя Косічы (Беларусь)
Малыя Косічы
Малыя Косічы (Брэсцкая вобласць)
Малыя Косічы

Малы́я Ко́січы[2] (трансліт.: Malyja Kosičy, руск.: Малые Косичи) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчаны за 9 км на ўсход ад Брэста, за 2 км ад аўтадарогі Брэст — Мінск, на поўдні і ўсходзе — меліярацыйныя каналы.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы 1).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У XX стагоддзі вёска ў Брэсцкім павеце Гродзенскай губерні. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польскай Рэспублікі, у Косіцкай гміне Брэсцкага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну гітлераўцы ў ліпені 1944 года поўнасцю спалілі вёску (пасля вайны адноўлена).

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 8 двароў, 51 жыхар (1921)
  • 15 двароў, 52 жыхары (1940)
  • 79 жыхароў (1959)
  • 55 гаспадарак, 166 жыхароў (2005)

Зноскі

  1. https://web.archive.org/web/20210814164616/https://map.nca.by/
  2. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]