Булькова (Брэсцкі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Булькова
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Паштовы індэкс
225003
Аўтамабільны код
1
SOATO
1 212 840 006
Булькова на карце Беларусі ±
Булькова (Брэсцкі раён) (Беларусь)
Булькова (Брэсцкі раён)
Булькова (Брэсцкі раён) (Брэсцкая вобласць)
Булькова (Брэсцкі раён)

Булько́ва[1] (трансліт.: Buĺkova, руск.: Бульково) — вёска ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Тэльмінскага сельсавета. Размешчана за 18 км на ўсход ад Брэста, 16 км ад чыгуначнай станцыі Брэст-Усходні, на р. Мухавец (прыток р. Заходні Буг), на ўсходзе меліярацыйныя каналы, побач аўтадарога Брэст—Кобрын.

У складзе камунальнага ўнітарнага сельскагаспадарчага прадпрыемства саўгаса «Брэсцкі» (цэнтр — в. Тэльмы-1).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядома з 16 стагоддзя як маёнтак — шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце Падляшскага ваяводства ВКЛ.

Пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай (1795) у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — у Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губернях. Належала Ажараўскім, з 1808 года — Чапскім.

У 1905 годзе вёска ў Рагазнянскай воласці. Паводле Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў складзе Польшчы, у Рагазнянскай гміне Кобрынскага павета Палескага ваяводства.

З 1939 года ў складзе БССР. У Вялікую Айчынную вайну загінула 13 жыхароў.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 403 жыхары (1905)
  • 41 двор, 283 жыхары (1921)
  • 28 гаспадарак, 85 жыхароў (1997)
  • 20 гаспадарак, 32 жыхары (2005)

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

Планіровачна складаецца з дзвюх вуліц Г-падобнай канфігурацыі і адасобленага ўчастка забудовы на захадзе. Драўляныя сялянскія сядзібы пастаўлены двухбакова, няшчыльна.

Прыгарадная зона адпачынку за 20 км на ўсход ад Брэста, на берагах рэк Мухавец і Асіпоўка. Плошча больш за 1,2 тыс. га. Адначасова могуць адпачываць каля 5 тыс. чалавек. На тэрыторыі зоны аздараўленчыя лагеры, база адпачынку, участкі садовага таварыства.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]