З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Бычкі .
Бычкі́ (Gobiidae ) — сямейства рыб атрада акунепадобных.
Даўжыня 7,5 мм — 90 см. Брушныя плаўнікі зрослыя, утвараюць круглы прысосак, што дазваляе рыбам утрымлівацца пры моцных рухах вады.
Выдзяляецца больш за 200 родаў , каля 600 відаў ; пераважна ў трапічных і субтрапічных водах усіх акіянаў . Донныя, прыбярэжнамарскія, саленаватаводныя і прэснаводныя рыбы . Найбольш вядомыя бычкі: каліфарнійскі сінепалосы (Lythrypnus dalli ), кругляк (Neogobius melanostomus ), бланкет (Aphia minuta ), каспійская пугалаўка (Benthophilus macrocephalus ), мартавік (Mesogobius batrachocephalus ), травянік (Zosterisessor ophiocephalus ) і інш.; на Беларусі — бычок-пясочнік (Neogobius fluviatilis ).
Большасць бычкоў кормяцца доннымі беспазваночнымі , ёсць драпежныя і планктонаедныя віды.
Нерастуюць вясной . Ікру адкладваюць у гнёзды , якія падрыхтоўваюць самцы .
Некаторыя віды (кругляк , пясочнік , шырман і інш.) маюць прамысловае значэнне.
Зноскі
Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).