Бядрынец

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бядрынец
Pimpinella saxifraga L. (8070512687).jpg
Бядрынец каменяломнікавы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pimpinella L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   29821
NCBI   40958
EOL   71007
GRIN   g:9404
IPNI   40395

Бядры́нец (Pimpinella) — род кветкавых раслін сямейства Парасонавыя (Umbelliferae).

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шмат-, двух- і аднагадовыя травяністыя расліны з прамастойным галінастым сцяблом. Лісце няпарнаперыстае, чаргаванае, ніжняе звычайна ў разетцы. Кветкі дробныя, белыя ці ружовыя, у складаных парасонах. Плод — яйкападобна-шарападобны або даўгавата-яйкападобны, часта злёгку сціснуты з бакоў, з ніткападобнымі рэбрамі.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Налічваецца каля 150 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Азіі, Паўночнай і Паўднёвай Афрыцы і Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі звычайна трапляецца бядрынец каменяломнікавы, які расце ў светлых лясах, на ўзлесках, каля дарог, а таксама вельмі рэдка ў хмызняках і на ўзлесках бядрынец вялікі.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Лекавыя, харчовыя, меданосныя і кармавыя расліны. Карані і насенне маюць эфірны алей, дубільныя рэчывы, сапаніны, гліказід пімпінелін.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бядрынец // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн., 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8
  • Биологический энциклопедический словарь / Гл. ред М. С. Гиляров. Ред. колл. А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — 2-е изд. исправл. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 51. — 864 с. — 150 000 экз. — ISBN 5-85270-002-9.(руск.)