Бяздоннае (возера, Слонімскі раён)
Бяздоннае | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Вышыня над узроўнем мора | 133,3[1] м |
Даўжыня | 0,76 км |
Шырыня | 0,53 км |
Плошча | 1,8 км² |
Басейн | |
Упадаюць | Іванаўка (Акоўка) |
Выцякаюць | Іванаўка (Акоўка) |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Бяздо́ннае — возера ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці ў басейне ракі Іванаўка (Акоўка), за 25 кіламетраў у напрамку на захад ад горада Слонім, прыкладна за 0,8 км на захад ад вёскі Клепачы (Слонімскі раён).
Плошча паверхні возера 0,2 км². Даўжыня 0,76 км, найбольшая шырыня 0,53 км. Плошча вадазбору 1,8 км². Возера праточнае — працякае рака Іванаўка (Акоўка).
За 20 метраў на поўдзень ад возера знаходзіцца каменны могільнік канца XIV — пачатку XVI стагоддзяў. На пляцоўцы памерам 200х50 м больш за 100 магіл.
Паводле мясцовага падання, у даўнія часы на месцы возера была вёска. Аднойчы завітаў сюды Бог у абліччы старога жабрака і папрасіў кавалак хлеба. Толькі адна жанчына злітавалася над ім, дала яму бохан у дарогу. Вырашыў Бог пакараць людзей за сквапнасць, а жанчыну папярэдзіў, каб ішла з вёскі і не азіралася. Але яна не вытрымала і на пагорку за вёскай азірнулася — за спінай раскінулася вялікае возера. А жанчына ператварылася ў камень, падобны на жаночую фігуру з доўгай касой.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Бяздоннае возера // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — С. 393. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).
- Археалогія і нумізматыка Беларусі: Энцыклапедыя / Рэдкал.: В. В. Гетаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 702 с.; іл.
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 370. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Блакітная кніга Беларусі // Белорусский Посейдон Архівавана 26 жніўня 2015.