Бялкоўшчынскі сельсавет

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бялкоўшчынскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць у Смаргонскі раён
Уключае 22 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтр Бялкоўшчына
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 25 чэрвеня 2008
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Бялко́ўшчынскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — вёска Бялкоўшчына.

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года як Слабененскі сельсавет у складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. Цэнтр — вёска Слабены. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Бялкоўшчына, сельсавет перайменаваны ў Бялкоўшчынскі[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Вялікамыскага сельсавета, 11 лютага 1972 года — частка скасаванага Стрыпунскага сельсавета (8 населеных пунктаў: Гінкаўшчына, Забалоцце, Мелеўшчына, Наздрачуны, Слабада, Стрыпуны, Ціжышкі і Ябравічы)[2], 19 красавіка 1973 года — частка скасаванага Шутавіцкага сельсавета (вёска Васілевічы)[3]. 20 лістапада 1989 года ў склад Залескага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў. 25 чэрвеня 2008 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Каранёўскага сельсавета[4].

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 22 населеныя пункты: Асінаўка, Аславяняты, Бялкоўшчына, Васілевічы, Галяшонкі, Глінна, Караваі, Краснае, Кулакова, Ляўкі, Навінка, Панара, Сазоны, Слабсны, Студзянец, Стымоні, Талмуцішкі, Татаршчына, Хадакі, Харукова, Хацені і Хвецавічы.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 11 лютага 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 8 (1346).
  3. Рашэнне выканаўчага камітэта Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 19 красавіка 1973 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1973, № 17 (1391).
  4. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.