Войстамскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Войстамскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Смаргонскі раён
Уключае 30 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Войстам
Дата ўтварэння 12 кастрычніка 1940
Дата скасавання 31 мая 2016
Насельніцтва (2009) 929
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 4

Во́йстамскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Смаргонскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Войстам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Смаргонскага раёна Вілейскай вобласці БССР. З 20 верасня 1944 года ў складзе Маладзечанскай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Абрамаўшчынскага сельсавета[1]. З 20 студзеня 1960 года ў складзе Гродзенскай вобласці. 2 снежня 1961 года ў склад сельсавета з Жодзішкаўскага сельсавета перададзены 8 населеных пунктаў (Абрамаўшчына III, Акушкава, Курчы, Лешчаняты, Мілуці, Няхведы, Семянкі і Целякі)[2]. 15 мая 1978 года да сельсавета далучана частка скасаванага Міцкевіцкага сельсавета (16 населеных пунктаў: Акушкаўшчына, Ардзяя, Белькава, Вострава, Вугляны, Забалацце, Куляшы, Міцкевічы, Навасёлкі, Палянка, Роткавічы, Рудня, Студзянец, Хаўсты, Шастакі і Ягаднава)[3]. У 1979 годзе ў склад Вішнеўскага сельсавета перададзены 14 населеных пунктаў (вёскі Абрамаўшчына I, Абрамаўшчына III, Дыбунькі, Круні, Лакачы, Лешчаняты, Мілуці, Няфеды, Пагарэльшчына, Семянкі, Целякі, хутары Акушкава, Курчы і Тураўшчына)[4]. 31 мая 2016 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Вішнеўскага сельсавета[5].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 929 чалавек[6], з іх 92,1 % — беларусы, 3,3 % — рускія, 2,4 % — палякі, 1,1 % — азербайджанцы[7].

Склад[правіць | правіць зыходнік]

На момант скасавання ў склад сельсавета ўваходзілі 30 населеных пунктаў: аграгарадок Войстам, вёскі Ардзяя, Велікаполле, Вострава, Вугляны, Дзярвелі, Забалацце, Закрочча, Замасце, Куляшы, Лазоўка, Лемяшы, Міцкевічы, Навасёлкі, Новае Сяло, Рацавічы, Роткавічы, Рудня, Селішча, Студзянец, Сялец, Хаўсты, Шастакі, Шчані, Ягаднава, хутары Акушкаўшчына, Белькава, Войстам, Катрынова, Палянка.

Зноскі

  1. Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 16 июля 1954 г. Об объединении сельских советов Молодечненской области // Сборник законов Белорусской ССР и указов Президиума Верховного Совета Белорусской ССР: 1938—1955 гг. — Мн.: Изд. Президиума Верхов. Совета БССР, 1956. — 347 с.
  2. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 снежня 1961 года // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1962, № 2 (961).
  3. Рашэнне выканкома Гродзенскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 15 мая 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 16 (1570).
  4. Рашэнні выканкома Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 23 ліпеня і 6 жніўня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  5. Решение Гродненского областного Совета депутатов от 31 мая 2016 г. № 143 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Сморгонского района Гродненской области Архівавана 16 чэрвеня 2021.
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Беларусі паводле перапісу 2009 года Архівавана 2 кастрычніка 2019.
  7. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.