Хвецавічы
Вёска
Хвецавічы
| ||||||||||||||||||||||||||
Хве́цавічы[2] (трансліт.: Chviecavičy, руск.: Хвецевичи) — вёска ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. Уваходзіць у склад Каранёўскага сельсавета. За 7 км на паўднёвы захад ад Смаргоні, 253 км ад Гродна, 7 км ад чыгуначнай станцыі Смаргонь на лініі Маладзечна — Вільнюс.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У пачатку 20 стагоддзя ў Смаргонскай воласці Ашмянскага павета Віленскай губерні. У 1905 годзе да вёскі адносіліся каля 105 дзесяцін зямлі. Побач знаходзіўся аднайменны маёнтак (18 жыхароў, уласнасць Жука). З верасня 1915 года да снежня 1918 года акупіраваны германскімі войскамі.
З 1 студзеня 1919 года ў БССР, з 27 лютага 1919 года Літоўска-Беларускай ССР. З мая 1919 года акупіраваны польскімі войскамі, у ліпені 1920 года заняты Чырвонай Арміяй, у верасні — зноў заняты польскімі войскамі. З кастрычніка 1920 года ў Сярэдняй Літве. З лютага 1922 года ў складзе Польшчы, у Смаргонскай гміне Ашмянскага павета Віленскага ваяводства.
З лістапада 1939 года зноў у БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Смаргонскім раёне Вілейскай вобласці. З 12 кастрычніка 1940 года ў Слабененскім сельсавеце, належала 167,7 га зямлі, з іх ворнай — 94,8 га. Акрамя таго меліся аднайменны хутар (9 двароў, 21 жыхар, 186,3 га зямлі, з іх ворнай — 91,7 га) і фальварак (1 двор, 6 жыхароў, 39,8 га зямлі, у тым ліку ворнай — 27,9 га).
У часы Другой сусветнай вайны з 25 чэрвеня 1941 года да 5 ліпеня 1944 года акупіраваны нацысцкімі войскамі, загінулі і прапалі без звестак 2 жыхары вёскі.
З 20 верасня 1944 года ў Маладзечанскай вобласці. З 16 ліпеня 1954 года вёска да 25 чэрвеня 2008 года вёска ўваходзіла ў склад Бялкоўшчынскага сельсавета[3]. З 20 студзеня 1960 года ў Гродзенскай вобласці. У 1994 годзе вёска ў саўгасе «Смаргонскі», працавала ферма буйной рагатай жывёлы. З 31 ліпеня 2008 года ў Каранёўскім сельсавеце.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]- 98 жыхароў (1905)
- 30 двароў, 142 жыхары (1940)
- 166 жыхароў (1954)
- 131 жыхар (1970)
- 27 гаспадарак, 46 жыхароў (1994)
- 30 жыхароў (1999)
- 21 гаспадарка, 31 жыхар (2004)
- 25 жыхароў (2009)[4]
- 15 гаспадарак, 22 жыхары (2013)
- 14 гаспадарак, 22 жыхары (2016)
Зноскі
- ↑ http://www.fallingrain.com/world/index.html
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гродзенская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2004. — 469 с. ISBN 985-458-098-9 (DJVU).
- ↑ Решение Гродненского областного Совета депутатов от 25 июня 2008 г. № 92 «О решении вопросов административно-территориального устройства Сморгонского района» (руск.)
- ↑ Колькасць насельніцтва Беларусі на кастрычнік 2009 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 9: Гродзенская вобласць, кн. 3 / рэдкал.: У. У. Андрыевіч (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2017. — 792 с.: іл. — 1 000 экз. — ISBN 978-985-11-0958-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хвецавічы