Бяляк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бяляк
Albatrellus ovinus T65.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Albatrellus ovinus Schaeff. ex Fr.) Kotl. & Pouzar, 1957

Сінонімы
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   139090
EOL   190125
MB   292351

Бяля́к, губа авечая, хрушч (Albatrellus ovinus) — шапкавы базідыяльны грыб сямейства скутыгеравых.

Шапка дыяметрам 5—10 см, пукатая, потым пляскатая, з хвалістым краем; белая, часта са светла-жоўтымі плямамі. Трубачкі кароткія, з дробнымі порамі белага або лімонна-жоўтага колеру, прырослыя да мякаці. Мякаць белая, шчыльная, сырападобная, пры высыханні жаўцее. Ножка цыліндрычная, да асновы звужаная, белая, гладкая, даўжынёй 3—4 см і 1—2 см у дыяметры. Споры гладкія, бясколерныя, амаль круглыя.

Распаўсюджаны пераважна ва ўмераным поясе Паўночнага паўшар'я і ў Аўстраліі. Пашыраны на тэрыторыі Беларусі ў старых хвойных лясах, расце часта вялікімі групамі ў жніўні — верасні.

У маладым узросце ядомы грыб, спажываецца свежы, сушаны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Бяляк // Беларуская ССР: Кароткая энцыклапедыя. Т. 2. — Мн.: БелСЭ. 1979.
  • Бяляк // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8
  • Сержанина Г. И., Змитрович И. И. Макромицеты. Иллюстрированное пособие для биологов / Под ред. Н. А. Дорожкина — Мн.: Вышэйшая школа, 1978. — С. 56. — 192 с. — 60 000 экз.(руск.) 
Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.