Бяроза нізкая

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Бяроза нізкая
Betula humilis Fruchtstand.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Betula humilis Schrank

Сінонімы
Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
NCBI   216991
EOL   1149423
GRIN   t:7096
IPNI   295106
TPL   kew-21373

Бяроза нізкая[3] (Betula humilis) — лістападная расліна сямейства Бярозавыя (Betulaceae).

Батанічнае апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Betula-humilis-1020868.JPG
Лісце

Куст вышынёй 1-2[3] метра з прамымі галінамі. Кара гладкая, цёмна-бурая, не адслойваецца. Маладыя галінкі з кароткім рэдкім апушэннем і смалістымі бародаўкамі[3].

Лісце чарговае, яйкападобнае або круглява-яйкападобнае формы з няправільна-гародчатымі бакамі, даўжыня іх 1-3,5 см, шырыня 0,7-2,5 см. Верхні бок ліставай пласцінкі ў маладога лісця апушаны, пазней становіцца голай; ніжні бок з рассеяным апушэннем па жылках. Хвосцік ліста даўжынёй да 6 мм, апушаны. Бакавых жылак 4-6 пар. Пупышкі авальныя, злёгку апушаныя[3].

Цвіце адначасова са з'яўленнем лісця ў красавіку-маі. Апыляецца ветрам. Мужчынскія каташкі дробныя, цыліндрычныя, да 2 см даўжынёй, з бураватымі лускавінкамі. Жаночыя — амаль яйкападобнай формы, даўжынёй да 1,5 см, якія стаяць уверх на кароткіх апушаных ножках[3].

Плод — маленькі шырокаэліптычны арэшак з двума крылападобнымі прыдаткамі, якія звычайна ў 2-3 разы вужэй арэшка. Вага 1000 семачак складае 0,17 грамаў[4]. Спее насенне ў верасні-кастрычніку.

Плоданасіць у жніўні — верасні[3].

Арэал[правіць | правіць зыходнік]

Расце на балотах і забалочаных лугах у паўночнай частцы Заходняй Еўропы, паўночнай часткі Манголіі, у Расіі — у паўночных раёнах Еўрапейскай часткі і ў Заходняй Сібіры, у Чарназёмнай зоне — вельмі рэдка, у асноўным па рэліктавых тарфяных балотах[4][5]. Від апісаны з Баварыі[6].

Прымяненне ў медыцыне[правіць | правіць зыходнік]

Пупыршкі і маладое лісце выкарыстоўваецца ў народнай і навуковай медыцыне, яны валодаюць мачагонным, жоўцегонным, патагонным, краваачышчальным, бактэрыцыдным, супрацьзапаленчым і раназажыўляльным дзеяннем. У якасці лекавай сыравіны выкарыстоўваюць пупыршкі бярозы (лац.: Gemmae Betulae), лісце бярозы (Folium Betulae), бярозавы дзёгаць (лац.: Pix Betulae) і актываваны вугаль (лац.: Carbo activatus)[3].

Ужываюць пупыршкі і лісце ў выглядзе настояў і ў зборах[7]

Нарыхтоўка сыравіны[правіць | правіць зыходнік]

Нарыхтоўку пупыршак праводзяць у студзені — сакавіку, да іх распускання. Сушаць на адкрытым паветры ці ў памяшканнях з добрай вентыляцыяй. Маладое лісце збіраюць у маі — чэрвені, сушаць у цені або на гарышчах.

Ахова віду[правіць | правіць зыходнік]

Бяроза прысадзістая занесена ў Чырвоныя кнігі рэспублік Мардовія (як верагодна зніклы від), Карэлія, Татарстан, Чувашскай і Удмурцкай рэспублік, Разанскай, Уладзімірскай, Калужскай, Кастрамской, Курганскай, Курскай, Ленінградскай, Маскоўскай, Ніжагародскай, Цвярской, Ульянаўскай і Яраслаўскай абласцей Расіі[5][8].

Таксанамія[правіць | правіць зыходнік]

Від уваходзіць у род Бяроза (Betula) падсямейства Бярозавыя (Betuloideae) сямейства Бярозавыя (Betulaceae) парадку Букакветныя (Fagales).


  яшчэ 7 сямействаў
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ 1—2 рода  
         
  порядок Букакветныя     падсямейства Берёзовые     від
Бяроза нізкая
               
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Бярозавыя     род
Бяроза
   
             
  яшчэ 44 парадкі кветкавых раслін
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ адно падсямейства, Ляшчынавыя
(згодна Сістэме APG II)
  яшчэ больш 110 відаў
     

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 3,6 Берёза приземистая // Лекарственные растения и их применение — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 109-110. — 592 с. — 120 000 экз.
  4. 4,0 4,1 Замятнин Б. Н. Семейство 8. Betulaceae — Берёзовые // Деревья и кустарники СССР. Дикорастущие, культивируемые и перспективные для интродукции. / Ред. тома С. Я. Соколов — М.—Л.: Изд-во АН СССР, 1951. — Т. II. Покрытосеменные. — С. 331—332. — 612 с. — 2500 экз.
  5. 5,0 5,1 Красная книга Республики Мордовия. В 2 т. / Сост. Силаева Т. Б. — Саранск: Мордов. кн. изд-во, 2003. — Т. 1: Редкие виды растений, лишайников и грибов. — С. 117. — 288 с. — 4000 экз. — ISBN 5-7595-1560-8.
  6. Кузенева О. И. Род 364. Берёза — Betula // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1936. — Т. V. — С. 285—286. — 762 + XXVI с. — 5175 экз.
  7. Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь: Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева — м: Высш. шк., 1990. — С. 172. — ISBN 5-06-000085-0.
  8. Бяроза нізкая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • Берёза низкая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў).