Бярэзінскае нацыяналістычнае падполле

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бярэзінскае нацыяналістычнае падполле
Адміністрацыйны цэнтр Беразіно
Кіраўнікі
Леанід Шунейка
Заснаванне
Дата заснавання кастрычнік 1941 года
Ліквідацыя
Дата скасавання красавік 1942 года

Бярэзінскае нацыяналістычнае падполле — беларуская канспірацыйная арганізацыя з мястэчка Беразіна.

Кіраўнік падполля[правіць | правіць зыходнік]

На чале падполля стаў начальнік Бярэзінскай паліцыі парадку Леанід Шунейка, прадстаўнік старадаўняга беларускага шляхецкага роду, нашчадак паўстанца паўстання Каліноўскага. Напярэдадні Вялікай Айчыннай вайны Леанід пражываў у Мінску, паступіў у Медыцынскі інстытут (але пакуль невядома ў якім горадзе). Быў прызваны на тэрміновую службу ў войска і вайну сустрэў у артылерыйскім палку, кватараваў у Хорашчы на Беласточчыне.

Леанід Шунейка мог быць звязаны з лідарам Беларускай народнай грамады Юльяном Саковічам, Беларускай незалежніцкай партыіВінцэнтам Гадлеўскім, а таксама старшынёй Беларускай народнай самапомачы Іванам Ермачэнкам.

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

14 кастрычніка 1941 года Шунейка быў накіраваны на працу выкладчыкам у школу Радашковіцкага раёна. Аднак адразу пасля гэтага ён з’яўляецца ў Беразіне на чале коннага паліцыйнага атрада і займае пасаду начальніка паліцыі. З Мінска таксама прыбыў у Беразіно на месца бургамістра раёна спачатку нехта Івашкевіч, да вайны працаваў адвакатам у сталіцы рэспублікі, які пасля канфлікту з нямецкім афіцэрам быў зняты з пасады і заменены на які прыбытага таксама з Мінска сябра БНП Анатоля Сакалова. Івашкевіч застаўся яго намеснікам.

Адным з кірункаў дзейнасці падполля было выратаванне яўрэяў ад халакосту. Таксама на пачатку сакавіка 1942 года Бярэзінскія паліцыянты прынялі ўдзел у аперацыі супраць пракамуністычнай партызан у раёне Кліноцкіх лясоў суседняга з Бярэзінскім Чэрвеньскага раёна.

На дзень нараджэння Адольфа Гітлера 20 красавіка 1942 году Леанід Шунейка сіламі паліцыянтаў некалькіх валасцей раёна, а таксама самога Беразіна (парадку 100, ці нават больш чалавек) планаваў разграміць нямецкі гарнізон, падарваць артылерыйскія склады і сысці ў лес у партызаны. Напярэдадні гэтага на базе друкарні раённай «Бярэзiнскай газеты», якую узначальваў сябар падполля Фёдар Глінскі, вялікім накладам таемна была надрукаваная антыгітлераўская патрыятычная ўлётка, якая заклікала насельніцтва на барацьбу з нямецкімі акупантамі.

Напярэдадні планаванай акцыі, з Мінска ў Бярэзінскі раён адвёў сваіх людзей (каля 20 чалавек) начальнік Мінскай акруговай паліцыі Уладзімір Шавель, сябар БНП. Усё гэта, паводле даследчыка Андрэя Цісецкага, было звёнамі аднаго ланцуга. У выніку сумесных дзеянняў планавалася ўзяць пад свой кантроль партызанскі рух, які пачаў стыхійна зараджацца ў гэтым рэгіёне, і накіраваць яго ў нацыянальна-патрыятычнае рэчышча.

З-за неасцярожнай спробы прыцягнуць на свой бок начальніка карнага паліцыйнага атрада Каржа, былога палітычнага працаўніка Чырвонай Арміі (паводле іншых звесткак: ягонага намесніка ўкраінца Іўчыка, які заняў яго пасаду; паліцыянта Аўтуховіча, былога шафёра райвыканкама, былога сябра ВКП(б), правакатара), які апынуўся верным нацыстам калабарацыяністам, падполле было выскрытае.

Паводле Андрэя Цісецкага, правал адбыўся ў выніку кантактаў Фёдара Глінскага з сябром прасавецкага падполля Яўгенам Іванавічам Куртом. Прасавецкім крылом падполля кіравалі Іосіф Іванавіч Сухоцкі, Іван Агеевіч Лескавец і Галіна Васільеўна Фінская. Апошняя ажыццяўляла сувязь з мінскім ВСПР (Ваенны Савет Партызанскага Руху). У выніку дзейнасці правакатара і правалаў мінскага падполля ў лютым-красавіку 1942 году, праз апошняе і магла праточыцца інфармацыя пра дзейнасць бярэзінскага падполля, як прасавецкага, так і нацыянальна арыентаванага. Даследчык пацвярджае гэтую думку тым, што арышты і прасавецкіх і нацыянальна арыентаваных падпольшчыкаў адбыліся практычна адначасова.

Паводле паведамлення паліцыі бяспекі і СД на акупаванай тэрыторыі СССР па дзейнасці беларускіх партызанаў за перыяд 1 студзеня — 28 кастрычніка 1942 года (паведамленне №5 ад 29 траўня 1942 гада):

У раёне Беразіна былы школьны інспектар у г. Мінска Шунейка на падставе ілжывых дадзеных змог уладкавацца на пасаду намесніка начальніка паліцыі парадку. Сваё становішча ён выкарыстаў, каб угаварыць 32 паліцыянтаў разам са зброяй бегчы ў партызаны. Перад уцёкамі яны павінныя былі падарваць ў Беразіне вялікі склад з расейскімі артылерыйскімі снарадамі. Перад ажыццяўленнем гэтага плана Шунейка і 39 паліцыянтаў былі арыштаваныя.

Леанід Шунейка, яго імаверная жонка Зінаіда Маёрава, перакладчыца нямецкай камендатуры Лізавета Яфімаўна Гансоўская (Гансеўская), стараста Машчаніцкай воласці Яўген Ермалкевіч, рэдактар «​​Бярэзінскай газеты» Фёдар Фёдаравіч Глінскі, памочнік начальніка паліцыі Машчаніцкага воласці Альберт Герасімавіч Пекар былі павешаныя. На месцы былі ўзятыя пад варту многія Бярэзінскія, а таксама выкліканыя Шунейкам з Якшыцкай і Пагосцкай валасцей паліцыянты (нейкую частку паліцыянтаў з апошняга гарнізона ён нібы напярэдадні перавёў у пажарную ахову Беразіна).

Пры раззбраенні Пагосцкіх ахоўнікаў парадку, начальнік участка (ён жа быццам камандовец карнага антыпартызанскага атрада) Гарошка (сам родам з Пагоста) спрабаваў бегчы, але з-за ранаў патануў у рацэ. Ягоны намеснік Токараў застрэліўся. Акупанты раззброілі і арыштавалі ўсіх машчаніцкіх паліцыянтаў на чале з Альбертам Пекарам (толькі 5 чалавек са складу апошняга гарнізона быццам былі адданыя немцам). Усяго з гэтай справы, паводле сведчанняў відавочцаў падзей, гітлераўцы пакаралі смерцю 60-70 чалавек, у тым ліку жонак Ермалкевіча, Глінскага і іншых.

У траўні 1942 года ў лес да Шавеля сышлі два нераскрытыя падпольшчыкі — бургамістр раёна Анатоль Сакалоў і ягоны намеснік Івашкевіч. Аднак неўзабаве большасць нацыяналістычных партызанаў была забітая на сустрэчы з савецкімі партызанамі.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Помнік павешаным сябрам нацыянальна арыентаванага крыла падполля быў усталяваны ў Беразіне на патрабаванне грамадскасці толькі 3 ліпеня 1998 года.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.