Бярэзінскі вал
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/a/ac/%D0%9F%D1%80%D1%8B%D0%BF%D1%8F%D1%86%D0%BA%D1%96_%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BD_-_%D1%81%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D1%8B%D1%8F_%D0%B4%D1%8B%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%96.svg/300px-%D0%9F%D1%80%D1%8B%D0%BF%D1%8F%D1%86%D0%BA%D1%96_%D0%BF%D1%80%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BD_-_%D1%81%D0%B0%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D1%8B%D1%8F_%D0%B4%D1%8B%D1%81%D0%BB%D0%B0%D0%BA%D0%B0%D1%86%D1%8B%D1%96.svg.png)
Бярэ́зінскі вал — тэктанічная структура ў Светлагорскім, Жлобінскім і Акцябрскім раёнах Гомельскай вобласці, ва ўсходняй частцы Бярэзінскай прыбартавой ступені Прыпяцкага прагіну.
Выдзяляецца па паверхні саляноснай тоўшчы, найбольш выразана па паверхні галітавай падтоўшчы, прасочваецца ў надсалявых адкладах і затухае ўверх па разрэзе. Прымыкае з поўдня да Паўночна-Прыпяцкага разлому і зоны выкліньвання верхнесаляносных адкладаў. Аб’ядноўвае Коўчыцкі структурны нос, Кнышэвіцкі, Судавіцкі, Бярэзінскі купалы і Іскраўскую брахіантыкліналь.
Распасціранне вала паўночна-заходняе, блізкае да шыротнага, даўжыня 60 км, шырыня 4-6 км. На яго крылах паверхня саляноснай тоўшчы апускаецца на глыбіню 1000—1600 м. Бярэзінскі вал прасочваецца ў надсалявых дэвонскіх утварэннях, у трыясавых і вышэйляжачых адлюстроўваецца ўсходняя частка вала, заходняя пахавана.
Бярэзінскі вал сфарміраваўся ў выніку блокавых пасоўванняў і праяўлення салявой тэктонікі пераважна ў познім дэвоне.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Канішчаў В. С. Бярэзінскі вал // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 387. — 575 с., іл. — 10 000 экз.