Біблія Тысячагоддзя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Біблія Тысячагоддзя
Біблія тысячагоддзя ў рамках рэкалекцыйнага комплексу для гасцей абацтва Тынец
Поўная назва

Pismo Święte Starego i Nowego Testamentu, Biblia Tysiąclecia.

Іншыя назвы „Tysiąclatka”, Biblia Tyniecka
Скарачэнне BT
Мова Польская
Поўная Біблія апублікавана 1965 (1-е выданне)
Апакрыфічныя кнігі Тавіта, Юдзіф, 1 Макавейская, 2 Макавейская, Мудрасці, Мудрасць Сіраха, Баруха
Канон Каталіцкі

Бі́блія Тысячагоддзя (польск.: Biblia Tysiąclecia) — першы каталіцкі пераклад Бібліі на польскую мову з арыгіналу. Названы ў гонар тысячагоддзя хрышчэння Польшчы (965 год). Быў прыняты ў якасці літургічнага перакладу ў Каталіцкім Касцёле ў Польшчы. Замяніў Біблію Якуба Вуека.

Паходжанне перакладу[правіць | правіць зыходнік]

Паміж 17-м і 19-м стагоддзямі польскі каталіцкі касцёл выкарыстоўваў амаль выключна Біблію Якуба Вуека. Ён быў заснаваны на лацінскім тэксце Вульгаты, які з’яўляецца афіцыйным тэкстам Бібліі для католікаў. У той час не было зроблена новых, поўных перакладаў, сярод іншага, з-за незапатрабаванасці (найперш пастырскай) і абмежавання чытання Бібліі на нацыянальных мовах.

Наступныя фактары абумовілі неабходнасць новага перакладу Бібліі на пачатку 20-га стагоддзя:

  • архаічная мова Бібліі Вуека, якая зрабіла яе помнікам польскай літаратуры, але ўскладніла разуменне паслання сучасным чытачам;
  • развіццё навуковай біблеістыкі;
  • нарастаючая тэндэнцыя ў Каталіцкім Касцёле (асабліва пасля выдання ў 1893 г. Энцыклікі Providentissimus Deus) улічваць мовы арыгіналу ў экзэгезе; хаця афіцыйныя чытанні і выданні для вернікаў павінны былі (з часоў Трыдэнцкага сабору) грунтавацца на перакладзе з Вульгаты, не было выдання для выкарыстання экзэгетамі і навукоўцамі.

Сярод польскіх каталіцкіх біблеістаў у першыя дзесяцігоддзі ХХ стагоддзя дамінавалі два падыходы: адзін — пераклад на аснове Бібліі Вуеа, другі — цалкам новы пераклад на аснове арыгінальных моваў.

Таму Біблія Вуека зазнала лінгвістычную мадэрнізацыю, напрыклад, публікацыю Новага Запавету Антоніем Шлагоўскім ў 1900 годзе. У міжваенны пэрыяд былі падрыхтаваныя дзве мадэрнізацыі Бібліі Вуека. Гэта былі т. зв Biblia Poznańska (1926—1932; не блытаць з Познаньскай Бібліяй) і Biblia Krakowska (1935); назвы абодвух выданняў паходзяць ад навуковых суполак, у якіх развіваліся ініцыятывы мадэрнізацыі.

Мадэрнізацыі Вуека палічылі недастатковымі, і Першы з’езд польскіх біблеістаў, які адбыўся ў 1937 г., вырашыў стварыць новы пераклад з моваў арыгіналу. Гэты праект быў перапынены Другой сусветнай вайной.

Адразу пасля вайны спробаў перакласьці ўсю Біблію не рабілася, прычынай чаго была смерць многіх біблеістаў, а ў Польшчы не хапала спецыялістаў, якія маглі б брацца за пераклады, асабліва з [[іўрыт|яўрэйскай мовы] ]. Тым не менш, былі апублікаваны пераклады Новага Запавету, у тым ліку: Новы Запавет у перакладзе Эўгеніюша Дамброўскага (1947), які быў прададзены накладам 2 мільёны асобнікаў за наступныя дваццаць гадоў.

Рост папулярнасці перакладаў Новага Запавету (у 1957 г. папулярны Новы Запавет у перакладзе Севярына Кавальскага) быў адлюстраваннем наступнага этапу біблейскага абнаўлення ў Каталіцкім Касцёле. Яна ўзыходзіць да энцыклікі «Divino afflante Spiritu», апублікаванай у 1942 г., у якой Пій XII заахвочваў выкарыстанне Святога Пісання на мовах арыгінала. У 1948 г. пачала выходзіць французская Ерусалімская Біблія, якая была сучасным перакладам і лічылася ўзорам сярод каталіцкіх выданняў.

Аўгустын Янкоўскі абвясціў аб сваіх планах зрабіць новы пераклад Бібліі ў верасні 1958 г. на бенедыктынскім тэалагічным з’ездзе ў Любліне. Паколькі навуковая супольнасць Люблінскага каталіцкага ўніверсітэта не вырашыла зрабіць уласны пераклад, за праект узялося Тынецкае абацтва разам з выдавецтвам Pallotinum. Янкоўскі стаў навуковым рэдактарам выдання. Рэдактарам выдання з выдавецтва Pallotinium выступіў кс. Казімір Дынарскі, які супрацоўнічаў з Янкоўскім і яны разам прымалі асноўныя рашэнні адносна выдання[1].

Першапачаткова пераклад называўся Тынецкай Бібліяй з-за крыніцы ініцыятывы, якой быў ордэн Бенедыктынцаў з Тынцу. Паколькі яна была апублікаваная за год да тысячагоддзя сімвалічнага хрышчэння Польшчы, яе ў канчатковым выніку назвалі Бібліяй Тысячагоддзя.

Ініцыятары перакладу вырашылі набраць вялікую групу перакладчыкаў, у першую чаргу з-за жаданай хуткасці перакладу. Большасць біблеістаў, запрошаных у праект, адгукнуліся станоўча. Першыя машынапісы пачалі паступаць у Тынец восенню 1959 г., уся праца заняла некалькі гадоў, а пераклад быў апублікаваны ў 1965 г. Днём выхаду лічыцца 2 жніўня 1965 г., таму што ў гэты дзень кс. Пётр Гранатовіч SAC, дырэктар Pallottinum, перадаў першыя асобнікі прымасу кс. кардыналу Стэфану Вышынскаму. Восенню таго ж года польскі прымас падарыў папе Паўлу VI спецыяльна падрыхтаваную копію BT[1].

Выданні[правіць | правіць зыходнік]

Было выпушчана пяць асноўных выданняў Бібліі тысячагоддзя, чатыры з якіх значна адрозніваюцца адно ад аднаго.

  • I — 1965
  • II — 1971
  • III — 1980
  • IV — 1983 (фактычна — рэпрынт трэцяга выдання)
  • V — 1999

Новы Запавет выходзіў асобнымі цыкламі. Да завяршэння поўнага 5-га выдання былі таксама публікацыі з тэкстам 5-га выдання Новага Запавету і 4-га выдання Старога Запавету. Асобна выдаваліся таксама Евангелле і іншыя асобныя кнігі.

Выданні ўсёй Бібліі Тысячагоддзя выйшлі ў аднатомніку буйным разборлівым шрыфтам, на тонкай паперы, т.зв. Біблейскай паперы. Рэцэнзенты ацанілі графічны дызайн відавочна станоўча.

З 2015 г. вядзецца праца над 6-м выданнем.[2]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Eugeniusz Dąbrowski: Nowy polski przekład Pisma Świętego z języków oryginalnych. Krytyczna ocena tzw. Biblii Tysiąclecia. Londyn: 1967.
  • Stanisław Mędala. Biblia Tysiąclecia. Kilka uwag na temat tłumaczenia. „Collectanea Theologica”. XXXVII, nr 2, s. 82-96, 1967.
  • Janusz Frankowski. Biblia Tysiąclecia – jej wartość i znaczenie (konfrontacja z oceną ks. E. Dąbrowskiego). „Ruch Biblijny i Liturgiczny”. Nr 2-3, s. 76-87, 1970.
  • Jerzy Schnayder. Z problematyki przekładu biblijnego. Uwagi filologa na marginesie Biblii Tynieckiej. „Ruch Biblijny i Liturgiczny”. Nr 4-5, s. 161-187, 1971.
  • Janusz Frankowski. Dlaczego trzeba było dokonać nowego przekładu Biblii. „Znak”. Nr 235 (1), s. 63-82, 1974.
  • Janusz Frankowski. Biblia Tysiąclecia i problematyka dzisiejszych polskich przekładów Pisma Świętego. „Znak”. Nr 252 (6), s. 709-737, 1975.
  • Jerzy Chmiel. Textus Receptus Współczesnej Biblii Polskiej. O Trzecim Wydaniu Biblii Tysiąclecia. „Ruch Biblijny i Liturgiczny”. Nr 34.5, s. 274-280, 1981.
  • Stanisław Koziara: Pojęcia wartościujące w polskich przekładach Psałterza. Kraków: „Universitas”, 1993, s. 70-73. ISBN 83-7052-147-9.
  • Bożena Matuszczyk: „Niech mi Jahwe to uczyni i tamto dorzuci” (Idiomy semickie w Biblii Tysiąclecia). W: Zbigniew Adamek, Stanisław Koziara: Od Biblii Wujka do współczesnego języka religijnego. Tarnów: Biblos, 1999, s. 65-73. ISBN 83-87952-08-7.
  • Bożena Szczepińska: Ewangelie tylekroć tłumaczone... : studia o przekładach i przekładaniu. Gdańsk: Wyd. Uniwersytetu Gdańskiego, 2005. ISBN 83-7326-278-4.
  • Rajmund Pietkiewicz: Biblia Tysiąclecia w tradycji polskiego edytorstwa biblijnego. Tomasz Hergesel (promotor). Wrocław: Papieski Wydział Teologiczny we Wrocławiu, 2004.
  • Krzysztof Jankowiak. Odnaleźć słowo. „Wieczernik”. Nr 155 (styczeń), 2008.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]